Расія і ЗША тэрмінова абмяркоўваюць каардынацыю бамбардзіровак у Сірыі
Расійскія вайскоўцы ў бліжэйшы час пачнуць кансультацыі з амерыканскімі калегамі, каб пазбегнуць «ненаўмысных інцыдэнтаў» у Сірыі — пра гэта было абвешчана ў ходзе сумеснай прэс-канферэнцыі міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Джона Керы.

Паводле слоў дзяржсакратара ЗША, ён спадзяецца, што кансультацыі з расійскім бокам пачнуцца ўжо ў чацвер.
У сераду міністэрства абароны Расіі пацвердзіла інфармацыю аб тым, што расійскія вайскоўцы нанеслі першыя авіяўдары ў Сірыі, здзейсніўшы каля 20 вылетаў
Каментары