Улада88

Вярхоўны атаман Усебеларускага казацтва зноў заклікаў казакоў галасаваць за Лукашэнку

Вярхоўны атаман ГА «Усебеларускае аб'яднанае казацтва» Мікалай Ярковіч зноў заклікаў казакоў галасаваць на выбарах за Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта гаворыцца ў звароце вярхоўнага атамана «да казакоў Рэспублікі Беларусь і ўдзельнікаў баявых дзеянняў».

«Я, як вярхоўны атаман, звяртаюся да ўсіх казакоў, якія жывуць на беларускай зямлі, да вас, мае баявыя сябры, якія са зброяй у руках абаранялі інтарэсы нашай дзяржавы ў розных кропках планеты, да вас спадары генералы, афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты і радавыя, для якіх гонар і Айчына вышэйшыя за ўсё, да ўсіх грамадзян нашай краіны — прыйсці 11 кастрычніка 2015 года на выбарчыя ўчасткі і падтрымаць дзейнага прэзідэнта, вярхоўнага галоўнакамандуючага, Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку», — гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, рашэнне аб падтрымцы на выбарах, якія маюць адбыцца, дзейнага прэзідэнта Усебеларускае аб'яднанае казацтва прыняло на пасяджэнні Вялікага круга 11 лістапада 2013 года. 16 верасня гэтага года на пашыраным пасяджэнні Савета атаманаў Беларусі таксама было падкрэслена, што казакі падтрымліваюць вылучэнне Лукашэнкі.

Як растлумачыў тады кіраўнік прэс-цэнтра казацтва Рэспублікі Беларусь палкоўнік Іван Машчанка, прадстаўнікі казацкіх рухаў не падтрымліваюць вылучэнне РГА «Беларускае казацтва» Мікалая Улаховіча кандыдатам у прэзідэнты.

«Не маглі падтрымаць вылучэнне Улаховіча, таму што для таго, каб атаман балатаваўся і называўся атаманам, яму неабходна рашэнне круга казакоў ці хаця б пасяджэння Савета атаманаў. Ні тое, ні другое зроблена не было. Людзей проста ўвялі ў зман, што вярхоўны атаман ідзе на выбары», — заявіў Машчанка.

Паводле слоў кіраўніка прэс-цэнтра, на гэтым тыдні ў абласных цэнтрах пройдуць пасяджэнні рэгіянальных саветаў атаманаў, «дзе яны будуць рэагаваць на зварот вярхоўнага атамана».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць