Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Яволь! Слава вайс-рускім дворнікам!

Не зьдзіўляешся, але ўсё роўна заўважаеш чорныя дзіры нашай памяці, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Прыемна зьдзівіўся, прачытаўшы, як адзін немец адэкватна адрэагаваў на нашую самахвальбу — “Мінск вельмі падмецены горад, вось!” — словамі: чыстыя вуліцы ня могуць быць апраўданьнем таго, што ў вас адбываецца…

Каму-каму, а немцу добра вядома: пры Гітлеры ўсё было ў гэтым сэнсе ў поўным ажуры! Бэрлін быў чысьцюткай сталіцай. А то пасадзяць у скрынку якога-небудзь русака, ён давай сьцянаць: Мінск — такі чысты горад, чысьцей проста не бывае, я ня відзеў, па крайняй меры ў нас у Расеі. Знайшлі ў каго спытаць! Але й заходнікаў у тупік спрабавалі ставіць: Мінск — вельмі чысты горад, ці не, га?! Любы нармальны чалавек адкажа, што ў сонечны дзень сьвеціць сонца, а ў пахмурны яго ня бачна.

Але ж сутнасьць пытаньня ў іншым, само сабой. Яна ў тым, што горад чысты дзякуючы толькі аднаму-адзінаму. Вось жа забыўся наш сёньняшні беларус, што Мінск заўсёды быў чыстым горадам. Не таму, што герой нашага часу зьявіўся, а таму, што гэта беларускі, эўрапейскі горад. Русакі заўсёды зьдзіўляліся чысьціні, нават калі намі Пятро Міронавіч кіраваў, які нядаўна раптам страціў ласку. Адцяла зьнянацку беларусу памяць, трасца!

Гарадзенцы цяпер мне кажуць: аяяй, як стала прыгожа — тратуары, плітка, раней усё разламаным здавалася. Дзякуй-дзякуй уладзе… Што ж, гэта праўда, але ня трэба памяць сваю выскрабаць. Брук жа ляжыць з-за польскага часу дагэтуль і будзе ляжаць! Так, праваліўся ён быў месцамі. Але чаму? Бо трываў семдзесят гадоў пад транспартам, увесь час яго ўзьнімалі, бо прарывала трубы, клалі назад абы-як, па-савецку. Так, а цяпер яго ўвесь зьнялі цалкам і паклалі назад ужо як мае быць, плюс тратуары выбрукавалі гранітам.

А што да вялізнай простакутнай пліткі, якую пры Кляцкове клалі, і якая выглядае блага сёньня, дык ужо таксама дваццаць год мінула, але, што важна, не было тады іншай, вось і ламалі яе абы-як, каб уплішчыць у тратуары. Вядома ж: пасылалі на Марс ракеты, падрыхтаваліся Зямлю зьнішчыць цалкам, але “балгаркі”, якую нядаўна прыяжджаў купляць на нашым рынку сябра з Мастоў, у Саветаў не было. Не было элемэнтарнай прылады пілаваць бэтонную плітку. Не да таго ж, камунізм будавалі… А зараз на балгарку у іх грошы ёсьць і на граніт таксама. Але гэта зусім ня значыць, што ў нас было брудна і неахайна, пакуль не ашчасьлівіў нас Бог цяперашняй уладай. Беларус, дзе твая памяць?!

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць