Грамадства66

Мінаховы здароўя абавязала кавярні і крамы пускаць грамадзян у службовыя прыбіральні

У Беларусі пашыраны спіс аб'ектаў і арганізацый, дзе абавязкова павінны працаваць грамадскія прыбіральні, паведамляецца на сайце РНПЦ гігіены і эпідэміялогіі.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 12 кастрычніка 2015 года ўносіць карэктывы ў дакумент «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый». Змены датычацца размяшчэння грамадскіх прыбіральняў.

Раней прыбіральні абавязкова павінны былі быць:

  • на плошчах, у парках і скверах;
  • на тэрыторыі рэкрэацыйных зон населеных пунктаў;
  • у будынках (збудаваннях) вакзалаў, чыгуначных станцый, аўтастанцый, аэрапортаў, аб'ектаў культурна-забаўляльнага і спартыўнага прызначэння, а таксама на тэрыторыі, прылеглай да іх;
  • на аўтазаправачных станцыях.

Цяпер да месцаў масавага знаходжання грамадзян, дзе абавязкова павінен быць доступ да грамадскага туалета, дадалі:

  • тэрыторыю рынкаў;
  • гандлёвыя і грамадска-гандлёвыя цэнтры;
  • харчовыя крамы плошчай больш за 400 квадратных метраў;
  • крамы з універсальным асартыментам нехарчовых тавараў, спецыялізаваныя і вузкаспецыялізаваныя крамы, у тым ліку «Мэбля», «Будаўнічыя матэрыялы», агульнай гандлёвай плошчай больш за 600 квадратных метраў.

На аўтазаправачных станцыях, аб'ектах грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, а таксама ў крамах пры адсутнасці ў іх грамадскіх туалетаў цяпер па законе беларусам павінен быць дазволены доступ у службовыя прыбіральні.

Пастанова ўступае ў сілу праз 15 рабочых дзён пасля яе падпісання.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць