На курорце Баравое пад Астаной пад старшынствам прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева праходзіць пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, паведамляе Tengrinews.kz.

Мерапрыемства праходзіць у Rixos Borovoe Hotel. Удзел у ім прымаюць прэзідэнты Азербайджана Ільхам Аліеў; Арменіі — Серж Саргсян; Беларусі — Аляксандр Лукашэнка (tenrinews.kz звяртае ўвагу, дарэчы, гэта яго першы замежны візіт пасля абрання на чарговы прэзідэнцкі тэрмін); Кыргызстана — Алмазбек Атамбаеў; Расіі — Уладзімір Пуцін; Таджыкістана — Эмамалі Рахмон; Узбекістана — Іслам Карымаў. Таксама — намеснік міністра замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Андрэй Галбур, намеснік старшыні кабінета міністраў Туркменістана Сатлык Сатлыкаў; часовы павераны ў справах Украіны ў РК Юрый Лазебнік, старшыня выканаўчага камітэта, выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Каментары