Культура1010

Музыкі пад забаронай

Як стала вядома ТГ, магілёўскі гурт Zatoczka быў зьняты з панядзелкавага зборнага канцэрту ў менскім клюбе Step. Арганізатары: «Кіраўніцтва клюбу паставіла нас перад выбарам: альбо канцэрт праходзіць без удзелу гурта Zatoczka, альбо не праходзіць зусім».

Як стала вядома ТГ, магілёўскі гурт Zatoczka быў зьняты з панядзелкавага зборнага канцэрту ў менскім клюбе Step. Арганізатары: «Кіраўніцтва клюбу паставіла нас перад выбарам: альбо канцэрт праходзіць без удзелу гурта Zatoczka, альбо не праходзіць зусім».

Вялікі зборны канцэрт у клюбе Step мае прайсьці ў панядзелак, у 23:00. Гурт Zatoczka быў заяўлены ў афішы, але за некалькі дзён да фэсту ім патэлефанавалі арганізатары і паведамілі, што іх выступ адмяняецца, патлумачылі, што ў міністэрстве культуры далі адмову.

Ідэя канцэрту належыць прыватным асобам. Арганізатарка Надзя тлумачыць, што яна не займалася ўзгадненьнем сьпісу гуртоў і атрыманьнем гастрольнай ліцэнзіі.

«Так, я паведаміла магілёўскім музыкам, што мы вымушаныя адмовіцца ад іх выступу, бо яны не прайшлі празь Мінкульт. Мне гэта было сказана ў такой форме, я і перадала. Падрабязнасьцяў ня ведаю, бо выступаю толькі замоўцам вечарыны».

Непасрэдная выканаўца вечарыны таксама, як выявілася, ніякіх падрабязнасьцяў ня ведае.

«Мне так паведамілі ў клюбе, яны ўзгаднялі пытаньне з чыноўнікамі — кіраўніцтва паставіла нас перад выбарам: альбо канцэрт праходзіць без удзелу гурта Zatoczka, альбо не праходзіць зусім».

Аднак, арт‑дырэктар клюба Step Яўген Марозаў тое абвяргае:

«Гастрольнае пасьведчаньне было атрымана без праблемаў на ўсе гурты‑выступоўцы. Аніякіх праблем не паўстала. Але мне арганізатары паведамілі, што ў гурта Zatoczka нейкі канцэрт у Расеі і яны не пасьпяваюць прыехаць».

Музыкі з гурта Zatoczka былі нямала зьдзіўленыя тэлефанаваньню ад арганізатараў, бо зьбіраліся 17 сакавіка выступіць у Менску. Удзельнік каманды Ільля Касьценіч так патлумачыў сытуацыю:

«Мы так і не зразумелі ад каго сыходзіць забарона на наш выступ, але мушу сказаць ад усяго гурта: мы бачым, што нашаму калямузычнаму і псэўдаінтэлектуальнаму бамонду падаецца ня надта зручнай нашая пазыцыя і нас намагаюцца прыціснуць».

Музыка ня думае, што кагосьці мог напужаць адзін з гітоў гурта — «Прэзыдэнт гуляе ў хакей»:

«Яе можна трактаваць дваіста і ня думаю, што прычына тут палягае ў тым, што наш гурт мае песьні па‑беларуску, выступаў на «Басовішчы« і гэтак далей. Мяркую, што вядзецца пра іншае».

Ільля лічыць, што тут ёсьць сувязь з тым, што Zatoczka — музычна‑спартовая каманда.

Арганізатар рок‑канцэртаў Віталь Супрановіч мяркуе, што прычынай адмовы ў гэтым выпадку магла стаць асьцярожнасьць клюбнага кіраўніцтва:

«Апошнім часам уладальнікі пляцовак зьвяртаюць асаблівую ўвагу на прыналежнасьць гурта, бо ня хочуць бачыць панкаў на канцэртах, каб засьцерагчыся канфліктаў, сутычак, правакацыяў. Справа ў тым, што калі граюць гурты антыфашысцкага кірунку, то могуць прыйсьці і фашысты, тады канфлікту не пазьбегнуць».

Варта дадаць, што два гады таму на панк‑канцэрце ў менскім клюбе Leo адбылася бойка між нэанацыстамі і наведнікамі канцэрту, у выніку якой чатыры чалавекі былі шпіталізаваныя. Пасьля гэтага канцэрты ў згаданым клюбе больш не праводзіліся.

Сяргей Будкін, www.racyja.com

Слухай:
Zatoczka – Слова (на «Тузіне гітоў»)

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць