Меркаванні3838

«Як пашкадавалі тыя, хто спрадаў бацькоўскую хату»

Піша Дзмітры Гурневіч.

Nalibaki.org.

Гарадскія скупляюць хутары і хаты ў вёсках. Шчаслівыя і яны, і тыя, што прадалі непатрэбны ўжо нікому дом. Але бяда пачынаецца пазней. Праз пару гадоў многія людзі пачынаюць моцна шкадаваць, што прадалі бацькоўскія дамы. Часам здараюцца драматычныя сцэны.

На нашай вуліцы дзеці прадалі дом бацькоў пасля іх смерці. Пазней людзі бачылі, як дзеці прыязджалі і прапаноўвалі грошы новым гаспадарам, плакалі, хадзілі пад вокнамі і гладзілі рукамі сцены дому.

Паспяшаліся з продажам і адны мае сваякі. Прыязджаючы з гарадоў на гадавіны смерці бацькоў, дзеці збіраюцца ў лесе, дзе ядуць абед, а потым спыняюцца на дарозе і глядзяць шклянымі вачыма на дом.

У некаторых разуменне памылкі прыходзіць праз шмат гадоў.

Адзін дзядзька прадаў бацькоўскі дом яшчэ ў 90-­я. У вёсцы ў яго, апрача як магіл бацькоў, нікога няма. Сёння ён ужо сам пенсіянер. Прыязджае, пакідае машыну ў некага ў двары і ідзе з заплечнікам у лес. Будуе там зямлянку і жыве тыдзень ці два.

На мінулым тыдні налібацкі егер распавёў гісторыю, як убачыў у лесе на былым хутары дзясятак людзей, якія елі абед. Аказалася, што дзеці прыехалі ў месца, дзе яны выраслі, але ад дому застаўся толькі фундамент, пра што яны сёння моцна шкадуць.

Да нас у госці, бывае, прыязджаюць бацькавы аднакласнікі, у якіх у вёсцы даўно ўсе паўміралі.

Адна жанчына, памятаю, пайшла ў свой былы дом і папрасіла гаспадароў трошкі пасядзець у пакоі сваіх бацькоў. Ці вартыя пару тысяч даляраў такога?

Каментары38

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?3

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

«Упершыню чую Дзяніса па-руску». Папулярны беларускамоўны аўтаблогер даў інтэрв’ю на рускай мове. Каментатары задалі шмат пытанняў7

Рыхтуецца адкрыццё аддзяленняў пасольства Расіі яшчэ ў трох гарадах Беларусі18

«Вельмі блізкія да сустрэчы Пуціна і Зяленскага»1

Стала вядома імя мужчыны, якога федэральныя агенты застрэлілі ў Мінеапалісе. У горадзе зноў успыхнулі пратэсты38

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай23

У Індыі жабрак з праказай аказаўся ўладальнікам нерухомасці, аўтамабіля і бізнэсу2

Аўтарытарны рэжым, бульба, чырвона-зялёны сцяг і Алексіевіч. Як маладыя людзі з розных краін бачаць Беларусь і беларусаў8

Трамп прызнаўся, што Мадура захапілі пры дапамозе сакрэтнага дыскамбабулятара15

Пад Брэстам людзі ад душы ратавалі лебедзяў, высякаючы на сажалцы лёд. Але карысць ад гэтага сумнеўная2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?3

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць