Улада33

Якіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў шукалі карыстальнікі Байнэту за апошні месяц

Digital-агенцтва «Гусараў Груп» правяло даследаванне колькасці запытаў у пошукавых сістэмах Яндэкс і Google і склала рэйтынг палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, інфармацыю пра якіх часцей за ўсё шукалі карыстальнікі Байнэту ў перыяд з 20 верасня па 20 кастрычніка.

У дадзены рэйтынг не быў уключаны дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Пазіцыі ў рэйтынгу размяркоўваліся па сумарнай частотнасці запытаў (колькасці запытаў з 20 верасня па 20 кастрычніка) ад карыстальнікаў з Беларусі.

Пры складанні рэйтынгу выкарыстоўвалася праграма Key Collector (ацэнка і аналіз ключавых фраз).

Вось як выглядае Топ-10

1. Таццяна Караткевіч

Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (2015).

Сумарная колькасць пошукавых запытаў: 12398

2. Улаховіч Мікалай

Кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (2015). У 1995 годзе заснаваў «Беларускае казацтва». Узначальвае Беларускую патрыятычную партыю.

Сумарная колькасць пошукавых запытаў: 1762

3. Пяткевіч Наталля

Беларускі палітык, у 2004—2010 намеснік, затым — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Працавала памочнікам прэзідэнта.

Сумарная колькасць пошукавых запытаў: 1171

4. Гайдукевіч Сяргей

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі з 1995 года.
Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2001 года, 2006 года і 2015 года.

Сумарная колькасць пошукавых запытаў: 1036

5. Ярмошына Лідзія

Старшыня (з 6 снежня 1996 года) Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь.

Сумарная колькасць пошукавых запытаў: 973

6. Кабякоў Андрэй

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 года.

Сумарная колькасць пошукавых запытаў: 934

7. Статкевіч Мікалай

Лідар незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (2010). Адзін са стваральнікаў грамадскага аб'яднання Беларускае аб'яднанне вайскоўцаў. Былы палітвязень.

Сумарная колькасць пошукавых запытаў: 841

8. Ермакова Надзея

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня 2011 г па 27 снежня 2014 года.

Сумарная колькасць пошукавых запытаў: 754

9. Цярэшчанка Віктар

Беларускі палітык. У 1994, 2010 і 2015 гадах Цярэшчанка вылучаўся ў кандыдаты прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе набраў парадку 1%.

Сумарная колькасць пошукавых запытаў: 606

10. Раманчук Яраслаў

Беларускі палітык і эканаміст, намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі з красавіка 2000 да 2011 года. Кандыдат у прэзідэнты ў 2010 годзе.

Сумарная колькасць пошукавых запытаў: 551

Далейшыя пазіцыі ў рэйтынгу размеркаваліся так:

11. Шчоткіна Мар'яна — міністр працы і сацыяльнай абароны 480

12. Някляеў Уладзімір — кандыдат у прэзідэнты (2010) 473

13. Макей Уладзімір — міністр замежных спраў 367

14. Саннікаў Андрэй — кандыдат у прэзідэнты РБ (2010) 340

15. Жураўкоў Міхаіл — міністр адукацыі 269

16. Мацюшэўскі Васіль — намеснік прэм'ер-міністра 234

17. Дзевятоўскі Вадзім — дэпутат палаты прадстаўнікоў 221

18. Шэйман Віктар — кіраўнік справамі прэзідэнта 219

19. Карач Вольга — кіраўнік арганізацыі «Наш дом» 215

20. Шапіра Сямён — старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта 215

21. Шульган Юрый — прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты (2015) 214

22. Дзмітрыеў Андрэй — старшыня грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» 199

23. Пракаповіч Пётр — былы віцэ-прэм'ер, былы старшыня праўлення НБ 196

24. Мясніковіч Міхаіл — былы прэм'ер-міністр, са студзеня 2015 — старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 191

25. Волкаў Міхаіл — дэпутат палаты прадстаўнікоў 189

26. Раўкоў Андрэй — міністр абароны 177

27. Орда Міхаіл — кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 164

28. Анісім Алена — прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты (2015) 159

29. Харкавец Андрэй — былы міністр фінансаў 146

30. Церахаў Аляксандр — міністр ЖКГ 145

31. Шуневіч Ігар — міністр унутраных спраў 133

32. Качанава Наталля — намеснік прэм'ер-міністра 119

33. Тозік Анатоль — былы віцэ-прэм'ер 117

34 Сідорскі Сяргей — былы прэм'ер-міністр 113

35. Косінец Аляксандр — былы старшыня Віцебскага аблвыканкама, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта 110

36. Мілінкевіч Аляксандр — лідар руху «За свабоду», кандыдат у прэзідэнты РБ (2006) 107

37. Батура Барыс — былы старшыня Мінскага аблвыканкама 101

38. Сямашка Уладзімір — намеснік прэм'ер-міністра 101

39. Вакульчык Валерый — старшыня КДБ 91

40. Калінін Анатоль — намеснік прэм'ер-міністра 88

41. Налівайка Сяргей — міністр па падатках і зборах 83

42. Краўцоў Уладзімір — старшыня Гродзенскага аблвыканкама 78

43. Сумар Канстанцін — былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама 74

44. Заблоцкі Сяргей — прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты 73

45. Воўк Віталь — міністр прамысловасці РБ 65

46. Рыжоў Сяргей — прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты (2010) 62

47. Якабсон Аляксандр — былы старшыня Камітэта дзяржкантролю, памочнік прэзідэнта з жніўня 2015 61

48. Папкоў Сяргей — міністр сувязі і інфарматызацыі 60

49. Ус Дзмітрый — кандыдат у прэзідэнты (2010) 59

50. Жарко Васіль — міністр аховы здароўя 56

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць