Грамадства11

Міністэрства фінансаў пазбавіла ліцэнзіі страхавую кампанію «Кентаўр»

У ліпені 2025 года Мінфін прыпыняў дзеянне ліцэнзіі на паўгода да 9 студзеня 2026 года.

Яндэкс-карты

Міністэрства фінансаў спыніла дзеянне ліцэнзіі на ажыццяўленне страхавой дзейнасці кампаніі «Кентаўр».

«Рашэнне прынята ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў, адведзеных для выканання страхавіком патрабавання рэгулятара па фарміраванні мінімальнага памеру статутнага фонду ў памеры, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь», — паведамляе прэс-служба Мінфіна.

З моманту спынення дзеяння ліцэнзіі кампанія павінна перадаць абавязкі па раней заключаных ёй дамовах страхавання іншай страхавой арганізацыі або разарваць дамовы (за выключэннем выпадкаў узнікнення абавязкаў па ажыццяўленні страхавых выплат) і вярнуць страхавальнікам частку страхавога ўзносу прапарцыянальна часу, што застаўся да заканчэння страхавання. Таксама кампанія павінна ажыццяўляць страхавыя выплаты, якія ўзніклі да разарвання дамоваў страхавання.

Абавязкі, прынятыя кампаніяй «Кентавр» па дамовах страхавання, будуць перададзены Белдзяржстраху.

У ліпені 2025 года Мінфін прыпыняў дзеянне ліцэнзіі на паўгода да 9 студзеня 2026 года.

«Кентавр» — адна з найстарэйшых страхавых кампаній Беларусі, заснаваная ў 1991 годзе. У 2020 годзе рахункі кампаніі часова блакаваліся ДФР па справе «Белгазпрамбанка», паведамляе Office Life.

Каментары1

  • Шура НС
    12.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць