Спартыўны аб'ект функцыянуе таксама, як у мінулы сезон: адкрываецца ў 11.00, а зачыняецца ў 22.45.
Штодня наведвальнікаў чакаюць 12 сеансаў (у пачатку кожнай гадзіны). Паміж імі робіцца заліванне катка.
У пракаце каля 700 пар канькоў, памеры ад 28-га да 46-га.
У буднія дні кошт аднаго сеансу складае ад 20 тыс. (для дзяцей) да 40 тыс. (для дарослых) рублёў. У выхадныя — крыху даражэй. Пракат канькоў пацягне ў межах 30 тыс. рублёў, завострыванне канькоў — каля 40 тыс.
Як і ў мінулым сезоне, можна набыць абанементы на 10 і 20 сеансаў.
Арганізуюць на катку платнае навучанне коўзанню, якое праводзіць інструктар. Гэтыя заняткі намечаны на выходныя дні.
Каментары