Свет11

Кіраўнік Закарпацкай вобласці Украіны Генадзь Маскаль падаў у адстаўку

Кіраўнік Закарпацкай абласной дзяржадміністрацыі Генадзь Маскаль напісаў заяву аб адстаўцы, паведаміла крыніца ва ўрадзе Украіны. Прычыны, паводле якіх Маскаль, вырашыў пакінуць сваю пасаду, у заяве не ўказваюцца, паведамляюць украінскія СМІ.

У сваю чаргу крыніцы ТСН.ua паведамілі, што прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адхіліў прашэнне аб адстаўцы.

«Ён сапраўды напісаў заяву, але нікому не патлумачыў прычыны, адключыў тэлефон», — распавёў суразмоўца агенцтва.

Генадзь Маскаль, які раней узначальваў Луганскую абласную ваенна-грамадзянскую адміністрацыю, быў прызначаны на пасаду кіраўніка Закарпацкай вобласці ў ліпені 2015 года.

На гэтай пасадзе Маскаль змяніў Васіля Губаля, адпраўленага ў адстаўку пасля канфлікту ў Мукачаве, дзе ў перастрэлцы паміж байцамі «Правага сектара» ўступілі ў перастрэлку з украінскай міліцыяй. Тады загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 11 атрымалі раненні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею5

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

Усе навіны →
Усе навіны

«Белджы» выпусціў лімітаваны ружовы «барбімабіль»

Лукашэнка загадаў перайменаваць у Беларусі каву амерыкана41

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

«Што, ізноў не аплачана?» Перад Лукашэнкам у Мак.бай хваліліся цуда-апаратам, які пры ім адмовіўся працаваць8

Ілюзіяніст Дэвід Каперфільд спыняе свае шоу. Раней ён засвяціўся ў файлах Эпштэйна1

У Беларусі заўважылі першыя падснежнікі ФОТАФАКТ6

Уіткаф настойліва папрасіў Расію не дапамагаць Ірану разведданымі6

На рынак вярнулася «Брэсцкае піва» з новым загадкавым уладальнікам1

Фіца гатовы замяніць Орбана ў блакаванні 90 мільярдаў еўра для Украіны, калі той прайграе выбары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею5

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць