Здарэнні11

Лагойскі фермер падазраецца ў раскраданні дадзенай яму маёмасці: 20 пацярпелых

Лагойскім раённым аддзелам СК расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка адной з фермерскіх гаспадарак рэгіёна, які падазраецца ў прысваенні і растраце дадзенай яму маёмасці ў буйным памеры.

Падставай для крымінальнага пераследу паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Лагойскага РАУС.

Папярэдне ўстаноўлена, што падазраваны, з'яўляючыся матэрыяльна — адказнай асобай, з сакавіка 2013 года па май 2015 года склаў з жыхарамі адной з вёсак Лагойскага раёна дамовы на выкананне работ па газіфікацыі іх прыватных дамоў. Частка атрыманых ад грамадзян грашовых сродкаў па мэтавым прызначэнні падазраваны не выкарыстоўваў, а распарадзіўся імі па ўласным меркаванні. У выніку супрацьпраўных дзеянняў прычыненая ім шкода склала не менш за 125 мільёнаў рублёў. Больш за 20 чалавек прызнаныя па крымінальнай справе пацярпелымі.

У рамках расследавання крымінальнай справы, заведзенай па ч.3 ст.211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, праводзяцца допыты сведак і пацярпелых, вывучаюцца дакументы, якія тычацца газіфікацыі жылых дамоў у сельскай мясцовасці, ажыццяўляюцца следчыя і працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на збор матэрыялаў і даказальнай базы, а таксама ўстанаўленне дакладнага памеру нанесенай шкоды. Следствам накладзены арышт на маёмасць падазраванага на агульную суму больш за 900 мільёнаў рублёў.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы10

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам5

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх70

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць