Спорт66

Мутко: Расія можа спыніць фінансаванне барацьбы з допінгам

Міністр спорту Расіі Віталь Мутко ў адказ на гучныя абвінавачванні камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, заявіў што расійская дзяржава можа спыніць фінансаванне антыдопінгавых праграм у краіне.

«Калі трэба ўсю гэтую сістэму закрыць, то мы з задавальненнем закрыем. Спынім плаціць унёскі, спынім фінансаваць Расійскае антыдопінгавае агенцтва, Маскоўскую антыдопінгавую лабараторыю. Толькі зэканомім грошы. Але што б мы ні рабілі — усё дрэнна», — цытуе Мутко Інтэрфакс.

Міністр спорту заявіў інтэрв'ю агенцтву, што ў Расіі былі і ёсць праблемы з допінгам, але яна іх ніколі не замоўчвала.

Камісія Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) у панядзелак апублікавала вялікі даклад, у якім рэкамендавала Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый дыскваліфікаваць Усерасійскую федэрацыю лёгкай атлетыкі за сістэматычныя парушэнні, звязаныя з ужываннем допінгу спартоўцамі.

Пры гэтым кіраўнік камісіі Рычард Паўнд абвінаваціў у датычнасьці да ўтойвання выпадкаў ужывання допінгу ФСБ і асабіста Віталя Мутко.

У дакладзе, у прыватнасці, гаворыцца, што маскоўская антыдопінгавая лабараторыя пад кіраўніцтвам Рыгора Родчанкава знішчыла 1417 допінг-пробаў перад прыездам інспекцыі WADA.

Віталь Мутко заявіў Інтэрфаксу, што пробы былі знішчаныя з ведама самога ж WADA, аднак з далейшых яго тлумачэнняў вынікае, што агенцтва не давала указанняў знішчыць пробы.

«Гэта рабілася з ведама WADA, якое спусціла цыркуляр. Там ёсць працэдура, спусцілі: «З такога-та моманту пробы захавайце». Па астатніх не было указанняў, і яны былі знішчаныя», — патлумачыў Мутко.

Рыгор Родчанкаў у гутарцы з Бі-бі-сі не адкінуў наўпрост абвінавачванні камісіі WADA, а паабяцаў адказаць на іх пазней.

«Гэта толькі меркаванне незалежнай камісіі. Я дам поўную справаздачу. Усе гэтыя абвінавачванні былі мне вядомыя і раней, і я дам на іх разгорнуты адказ», — сказаў Родчанкаў, дадаўшы, што ён дзейнічаў «у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі працы (антыдопінгавых ) лабараторый».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць