Свет22

Парыжскі пракурор падрабязна распавёў пра тэрарыстаў, якія зладзілі тэракт

На прэс-канферэнцыі ў Парыжы пракурор Франсуа Мален распавёў, што ўсяго было тры групы тэрарыстаў, у горадзе яны падзяліліся і паехалі на двух аўтамабілях.

lefigaro.fr

Па словах Малена, першы выбух адбыўся каля ўваходу D на Stade de France.

На яго месцы былі выяўленыя два целы — на першым быў пояс смяротніка, другі быў выпадковым прахожым. Пасля гэтага іншыя тэрарысты, якія прыехалі на машыне пачалі атакаваць людзей у рэстаране. 15 чалавек былі забітыя, дзесяць атрымалі раненні.

Пасля гэтага каля ўваходу H на Stade de France прагрымеў яшчэ адзін выбух, на яго месцы было знойдзена цела смяротніка.

У 21:32 па мясцовым часе каля аднаго з парыжскіх бараў у 11 раёне тэрарысты зноў адкрылі агонь па людзях.

На месцы былі знойдзена каля 100 гільзаў, тэрарысты прыехалі на іншым аўтамабілі. Пяць чалавек загінулі, восем былі параненыя.

У тэатры Bataclan былі забітыя тры тэрарысты (аднаго застрэліла паліцыя, двое іншых падарваліся).

У агульнай складанасці загінулі 89 чалавек, аб колькасці пацярпелых не паведамляецца.

Адзін з аўтамабіляў, які выкарыстоўвалі тэрарысты, спынілі на мяжы Францыі і Бельгіі.

Пакуль вядома пра двух тэрарыстаў.

Першы нарадзіўся 21 лістапада 1985 у прыгарадзе Куркурона (20 кіламетраў ад Парыжа). З 2004 года ён з'явіўся на вачах у праваахоўных органаў, у 2010 быў пазначаны як ісламіст, аднак ні разу ў турме ён не знаходзіўся. У другога тэрарыста быў знойдзены сірыйскі пашпарт, мужчына нарадзіўся ў 1980 годзе. На ўліку ў французскай паліцыі ён не знаходзіўся.

Тэрарысты выкарыстоўвалі паясы смяротнікаў на аснове пераксіду ацэтону.

Усяго, па словах пракурора, было здзейснена шэсць нападаў.

18 чалавек загінулі на тэрасе каля La Belle Equipe, 14 чалавек былі забітыя ў бары La Grillon.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць