Спорт2222

Парашэнка: За беспарадкамі на матчы «Дынама» Кіеў — «Чэлсі» стаіць Расія

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што за стварэннем канфліктных сітуацый на трыбунах ўкраінскіх стадыёнаў стаіць Расія. У час сустрэчы з гульцамі і трэнерскім штабам зборнай Украіны, прадстаўнікамі ФФУ, а таксама віцэ-прэзідэнтам УЕФА Рыгорам Суркісам кіраўніком дзяржавы было закранута пытанне бяспекі на стадыёнах.

На матчы «Дынама» — «Чэлсі» на чорнаскурых заўзятараў быў здзейснены напад. Потым высветлілася, што чорнаскурыя заўзятары, а не фанаты гасцей, а ўкраінскага клуба. Ua.tribuna.com

«Віцэ-прэзідэнт УЕФА Рыгор Суркіс сканцэнтраваў увагу прэзідэнта на праблемах, якія існуюць ва ўкраінскім футболе, асабліва падкрэсліўшы важнасць неадкладнага вырашэння пытання бяспекі на футбольных арэнах Украіны ў адпаведнасці з еўрапейскімі футбольнымі нормамі. Ён таксама звярнуўся з просьбай стварыць адпаведны каардынацыйны орган для вырашэння такіх пытанняў.

Каментуючы гэтую сітуацыю, прэзідэнт адзначыў, што па яго інфармацыі «карані гэтых правакацый ідуць не з Украіны». Паводле яго слоў, ёсць усе падставы казаць, што за апошнімі правакацыямі на матчы «Дынама» - «Чэлсі» сцежка вядзе ў Расію з мэтай стварыць сітуацыю і абвінаваціць Украіну ў расізме. Прэзідэнт паведаміў, што даручыў Нацыянальнай паліцыі і СБУ старанна разабрацца ў гэтым інцыдэнце і выказаў надзею, што УЕФА прыме ўзважанае рашэнне па гэтым эпізодзе», - ідзе гаворка ў паведамленні на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.

24 лістапада УЕФА вынесе рашэнне па беспарадкаў на матчы Лігі чэмпіёнаў «Дынама» — «Чэлсі», які адбыўся 24 кастрычніка ў Кіеве на НСК «Алімпійскі».

Каментары22

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка6

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі28

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка6

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць