Спорт77

Пашпарт прыкрыцця, сувязь з КДБ і нават замуж за гэбіста: новыя факты пра расійскую біятланістку, якая выступала за Беларусь

У сваім новым відэа прадстаўнікі аб'яднання былых сілавікоў BYPOL раскрылі інтрыгоўныя факты пра расійскіх спартоўцаў, якія выступалі за Беларусь — а можа быць і не зусім спартоўцаў.

Ілюстрацыйны здымак. Аляксандр Лукашэнка і дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на «Мінскай лыжні». 25 лютага 2023 года. Фота: president.gov.by

Аўтары расследавання прааналізавалі звесткі спартсменаў, якія раней мелі расійскае грамадзянства, і заўважылі дзіўную заканамернасць: многія з іх мелі па два розныя беларускія пашпарты адначасова.

Як высветлілі расследавальнікі, працэдура атрымання першага дакумента адбывалася з грубымі парушэннямі заканадаўства. Замест прадугледжаных законам некалькіх месяцаў разгляду пашпарты выдаваліся паводле вуснага распараджэння з Адміністрацыі Лукашэнкі літаральна за суткі ці двое.

Гэта рабілася для таго, каб тэрмінова заявіць спартоўцаў на спаборніцтвы. Фактычна, як адзначаецца ў матэрыяле, за Беларусь выступалі грамадзяне Расіі з незаконна выдадзенымі дакументамі, якія пазней ануляваліся для праходжання ўжо легальнай працэдуры атрымання грамадзянства.

Асаблівую ўвагу ў расследаванні надалі біятлону — стратэгічна важнаму для рэжыму віду спорту, які пад шчыльным кантролем КДБ. Менавіта з гэтага віду спорту спецслужбы часта падбіраюць снайпераў і інструктараў для спецпадраздзялення «Альфа». Федэрацыю біятлона традыцыйна ўзначальвалі кіраўнікі дзяржбяспекі. Як сцвярджаюць расследавальнікі, менавіта яны курыравалі падбор расійскіх біятланістаў, якія не праходзілі ў сваю зборную.

У якасці яскравага прыкладу ў відэа прыводзіцца гісторыя ўраджэнкі Татарстана Вольгі Кудрашовай, 1978 года нараджэння.

Як высветлілі расследавальнікі, яна атрымала свой першы беларускі пашпарт 12 верасня 2006 года. Пры гэтым дакумент утрымліваў ілжывыя звесткі: асабісты нумар сведчыў пра тое, што яна з'яўляецца ўраджэнкай Беларусі (літары РВ), хоць месцам нараджэння значылася Расія.

Вольга Кудрашова ў спрынце на 7,5 км на этапе Кубка свету па біятлоне. 11 снежня 2009 года. Хохфільцэн, Аўстрыя. Фота: Lars Baron / Bongarts / Getty Images

Менавіта з гэтым пашпартам Кудрашова заваявала золата і бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў Балгарыі ў 2007 годзе.

Як высветлілі расследавальнікі, праз чатыры месяцы пасля атрымання першага пашпарта спартоўка пачала афармляць дакументы на пражыванне. 31 студзеня 2007 года яна атрымала дазвол на жыхарства ў Беларусі, і толькі праз сем месяцаў, 7 жніўня, выканаўшы ўсе законныя патрабаванні, атрымала другі беларускі пашпарт.

Гэты новы дакумент меў зусім іншы асабісты нумар, у якім прысутнічалі літары «VF», што прысвойваюцца менавіта ўраджэнцам іншых дзяржаў. Паколькі першы пашпарт быў прызнаны несапраўдным толькі ў 2012 годзе, атрымліваецца, што на працягу чатырох з паловай гадоў спартоўка валодала двума дзейнымі пашпартамі адначасова.

Акрамя спартыўных махінацый, аўтары расследавання раскрылі і сувязі спартоўкі са спецслужбамі. Як сцвярджаюць расследавальнікі, Кудрашова выйшла замуж за супрацоўніка цэнтральнага апарата КДБ Паўла Стральцова. Больш за тое, у 2011 годзе яна атрымала пашпарт прыкрыцця на іншае прозвішча — Папова, які замяніла на новы ў 2021 годзе, што сведчыць пра працяг яе супрацоўніцтва з сілавымі структурамі.

Усю сабраную інфармацыю пра незаконны ўдзел спартоўцаў у спаборніцтвах расследавальнікі плануюць перадаць у Міжнародны саюз біятланістаў для правядзення праверкі законнасці ўдзелу гераіні расследавання ў міжнародных спаборніцтвах.

Каментары7

  • Жыгуль
    06.12.2025
    Хто б сумняваўся, адна шайка-лейка з мусарняй і кгб. Сумленных спартоўцаў выкінулі за мяжу або пасадзілі, а гэтым свецяць хіба што расейска-азіяцкія спаборніцтвы ці кубак імя вусатага.
  • Ёсік
    06.12.2025
    Як сьмешна выглядае лукашэнка ў белай куртцы на фоне сваіх ЧЗ сьцягоў.
  • Факты на столе, Саня.
    06.12.2025
    Выйгрыш по подложным документам. Как вам?

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць