Свет

Падачу электраэнергіі ў Крым вернуць сёння

В.а. дырэктара «Укрэнерга» Усевалад Кавальчук заявіў у эфіры ўкраінскага тэлебачання, што падачу электраэнергіі ў абясточаны Крым плануецца часткова аднавіць ўжо ў сераду.

Па словах Кавальчука, падача электрычнасці адновіцца адразу пасля рамонту апоры адной з ліній электраперадачы. У «Укрэнерга» лічаць, што яна дазволіць задаволіць каля 40% патрэбаў паўвострава ў электрычнасці.

Кавальчук удакладніў, што рамонт пашкоджанай лініі абыдзецца больш чым у 120 тысяч даляраў.

Раней украінскія ўлады заяўлялі, што энергазабеспячэнне адновяць на працягу некалькіх дзён. Такога ж меркавання прытрымліваўся былы кіраўнік меджліса крымскіх татараў Мустафа Джамілеў.

Апоры двух з чатырох украінскіх ліній электраперадачы, якія вядуць у Крым, раніцай 20 лістапада былі ўзарваныя невядомымі. Пазней у той жа дзень выйшлі з ладу дзве пакінутыя ЛЭП, што прывяло да энергетычнага крызісу на паўвостраве.

Доступ да пашкоджаным апорам заблакавалі актывісты, якія арганізавалі блакаду Крыма ў знак пратэсту супраць яго далучэння да Расіі. Некалькіх актывістаў затрымалі пасля сутыкненняў з украінскай міліцыяй.

У Крыме ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Ўлады запусцілі рэзервовыя генератары, але ўсё роўна на паўвостраве без святла застаецца каля мільёна чалавек.

Каментары

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць