Свет

Удзельнікі Балканскага саміту зрабілі сумесную заяву па тэрарызме

ЗША, Еўрасаюз і заходне-балканскія дзяржавы дамовіліся ў сераду весці «рэгулярны дыялог на аператыўным узроўні» для процідзеяння глабальным пагрозам у галіне бяспекі, гаворыцца ў выніковай заяве саміту васьмі заходне-балканскіх дзяржаў і Аўстрыі з удзелам віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і старшыні Еўрапейскага савета Дональда Туска, які праходзіў у палацы прэзідэнта Харватыі.

«Драматычны крызіс мігрантаў, які адбываецца ў цяперашні час, уяўляе сабой беспрэцэдэнтны выклік як з гуманітарнага пункту гледжання, так і з пункту гледжання бяспекі, патрабуючы дыялогу і згоды з мэтай лепшай абароны знешніх межаў ЕС і істотнага палягчэння ціску міграцыі на закранутыя краіны», — гаворыцца у выніковай заяве саміту.

У дакуменце абвяшчаюцца «адзінства і салідарнасць» у сувязі з тэрактамі апошніх тыдняў, уключаючы тэракт на борце расійскага А321 над Сінаем і захоп закладнікаў у гатэлі ў Бамако, і заклік да агульнай барацьбы з тэрарызмам і яго прычынамі.

«У адзінстве і салідарнасці, у жаху ад жорсткасці тэрарыстычнай атакі ў Парыжы, як і тэрарыстычных актаў у Анкары, на Сінаі, у Бейруце і Бамако, мы заклікалі да эфектыўных глабальных рашэнняў у барацьбе з тэрарызмам, яго прадухілення і працы з зыходнымі прычынамі радыкалізму, гвалтоўнага экстрэмізму і тэрарызму, якія закранаюць нас усіх», гаворыцца ў заяве. У сувязі з гэтым патрабуюцца больш шырокае міжнароднае супрацоўніцтва, лепшая каардынацыя і абмен інфармацыяй паміж праваахоўнымі органамі, адзначылі ўдзельнікі саміту.

У дакуменце сустрэчы гаворыцца таксама аб неабходнасці далейшай інтэграцыі балканскіх дзяржаў у ЕС і НАТА. Пры гэтым адзначаецца, што розныя дзяржавы рухаюцца рознымі тэмпамі, што прыводзіць «да пачуцця расчаравання і стварае добрую глебу для папулізму і нестабільнасці, якія часта квітнеюць на недазволеных палітычных і міжнацыянальных напружанасцях».

«Гэта можа аказаць адмоўны ўплыў на актыўную падтрымку пашырэння ЕС сярод дзяржаў-сяброў ЕС, узмацняючы дадзеную негатыўную тэндэнцыю, што неабходна пераламаць з абодвух бакоў», — гаворыцца ў дакуменце.

У сустрэчы прынялі ўдзел прэзідэнты Аўстрыі, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Македоніі, Сербіі, Славеніі, Харватыі, Чарнагорыі, а таксама Косава. Прылёт у Заграб Байдэна ўспрымаецца мясцовымі назіральнікамі як вяртанне ЗША да праблем Балканскага паўвострава пасля таго, як, са сканчэннем балканскіх войнаў, вядучая роля ў рэгіёне адводзілася Еўрасаюзу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць