Свет88

Лукашэнка атрымаў званне «ганаровы ўздзень Дагестана»

Аляксандру Лукашэнку прысвоена званне «Ганаровы Уздзень Дагестана» «за жалезную волю, дальнабачную палітыку і прыклад патрыятызму і павагі да народаў СНД».

Сертыфікат аб прысваенні ганаровага звання, а таксама медаль вольнага грамадства «За жалезную волю і захаванне высокай маральнасці» былі перададзеныя паслу Беларусі ў Расіі Ігару Петрышэнку 17 лістапада ў пасольстве Беларусі ў Маскве на сустрэчы са старшынёй савета ДРГА «Уздзені Дагестана» Керымханам Умаханавым.

У Дагестане ўздзенямі называлі саслоўе вольных людзей, пасялян, якія жылі або самастойнымі сельскімі суполкамі, або знаходзіліся ў падпарадкаванні розных валадароў на правах падданства. У перакладзе «ўздзень» азначае «той, хто жыве сам па сабе».

«Прысвойваючы вашаму лідару высокае званне, мы выказалі агульны настрой думак дагестанскага вольнага грамадства адзначыць яго асабісты ўклад у тое, што Беларусь стала ўзорам дружбы народаў і росквіту нацыянальных культур не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце», — адзначыў Керымхан Умаханаў.

Акрамя сертыфіката і медалі, прадстаўнік Дагестана перадаў паслу Беларусі для Аляксандра Лукашэнкі бурку, шаблю і папаху, паведамляе РІА «Дагестан».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць