Фанаты ў сваім сэктары зьдзівілі. Замест дзяржаўных сьцягоў, яны трымалі ў руках гербы беларускіх гарадоў – Менск, Горадня, Гомель, Берасьце, Ліда, Барысаў, Бабруйск, Салігорск і інш. Прычым, назвы гарадоў былі напісаныя на беларускай мовай.

Каманда Штанге перад гульнёй не далічыўся цэлага шэрагу футбалістаў – траўмаваныя Цімох Калачоў і Арцём Радзькоў, па просьбе трэнэра «Растова» засталіся ў клюбе Сяргей Амельянчук і Аляксандар Кульчы. Па-за абоймай нацыянальнай каманды засталіся Сяргей Карніленка і Генадзь Блізьнюк.
На стадыён прыйшло каля васьмі тысяч гледачоў, што для такога надвор’я ня так і блага. Фанаты ў сваім сэктары зьдзівілі. Замест дзяржаўных сьцягоў, яны трымалі ў руках гербы беларускіх гарадоў – Менск, Горадня, Гомель, Берасьце, Ліда, Барысаў, Бабруйск, Салігорск і інш. Прычым, назвы гарадоў былі напісаныя на беларускай мовай.
Нашы пачалі досыць упэўнена, але ў сярэдзіне першага тайму туркі надзейна прыбралі гульню ў свае рукі. Тым больш нелягічным на 34-ай хвіліне гульні выглядаў гол Віталь Кутазава. Што праўда, не прайшло і трох хвілін як Тунджай Шанлі лік выраўняў.
Уражаньне ад другога тайму сапсавала вялікая колькасьць замен, асабліва з турэцкага боку. Штанге заменамі злоўжываў, бо асабліва і выпускаць не было каго, настолькі кароткай выглядала лаўка запасных.
Замест Юр’я Жаўноў месца ў браме заняў Васіль Хамутоўскі, а Віталя Кутузава зьмяніў Вячаслаў Глеб. Менавіта гэтыя гульцы і зрабілі другі гол. Хамутоўскі моцна выбіў мяч са сваёй паловы поля, дзе яго падхапіў Глеб-малодшы. Няўдала пасьлізнуўся турэцкі абаронца, і форвард МТЗ-РІПА зноў вывеў беларусаў наперад. Але і на гэты раз ненадоўга.
На 71-ай хвіліне Мецін Цюмер выкарастаў пустату ў штрафной беларусаў – 2:2. Хвілін за восем да фінальнага сьвістка Вячаслаў Глеб мог зрабіць поўны паўтор свайго мінулага ўзяцьця варот, але мяч прайшоў вышэй. Гульня так і скончылася – 2:2.
Дарэчы, гэта першая нічыя зборнай пад кіраўніцтвам Бэрнда Штанге. Наступны матч наша каманда правядзе ў траўні ў Кайзэрслаўтэрне зь немцамі.
***
У сераду таксама гулялі супернікі беларусаў па адборачнай групе да чэмпіянату сьвету.
Зборная Англія ў гасьцях прайграла Францыі 0:1, Казахстан прайграў Арменіі 0:1, Харватыя згуляла ўнічыю з Шатляндыяй -- 1:1, Украіна перамагла на сваім полі Сербію -- 2:0.
Каментары