Меркаванні6666

Іван Шыла: 15 прыкметаў таго, што вы нарадзіліся альбо выхоўваліся ў Беларусі

Карыстальнікі інтэрнэту спрабуюць вызначыць, да якога сьвету належыць Сьвятлана Алексіевіч, падлічваючы колькасьць словаў з коранем «рус» ці «бел» у яе нобэлеўскай лекцыі. На маю думку, вызначыць, што вы беларус альбо былі выхаваныя ў гэтай краіне, можна з дапамогай такіх простых і іранічных апісаньняў. Пазнаеце сябе ці знаёмых — вы частка беларускага сьвету.

1. Для вас назва «Бабруйск» ня сьмешная, а «Белоруссия» няправільная.

2. Палова вашых знаёмых навучаецца на платным, вы плаціце за пломбу пятую частку месячнага заробку, хоць у краіне бясплатная мэдыцына і адукацыя, і вы лічыце гэта нармальным.

3. Вы баіцеся начальства, непрацягненьня кантракту, міліцыі на вуліцы, дэкрэтаў прэзыдэнта і сталеньня яго малодшага сына і нават турнікета ў мэтро — пры спробе прайсьці без жэтона ён можа ўдарыць.

4. Вы слухаеце чыноўнікаў і робіце наадварот: калі па тэлебачаньні кажуць, што дэвальвацыі ня будзе, вы спяшаецеся ў абменьнік.

5. Вы лічыце сябе мірным і талерантным, але ня любіце расейскіх турыстаў, туркмэнскіх студэнтаў і турэцкіх кавалераў беларускіх жанчынаў. Асабліва кавалераў.

6. Вы жывяце ў краіне пяцігодак, а колькасьць дошак гонару на квадратны кілямэтар тут самая вялікая ў Эўропе. Пяцігодкі супадаюць з прэзыдэнцкімі выбарамі, і ад пяцігодкі да пяцігодкі ўсё расьце. Праўда, мінулы раз выявілася, што рухацца мы пачалі ў адваротны бок — замест росту заробку да 1000$ у наступнай пяцігодцы, ён упаў да 300.

7. Вы навучыліся пратэставаць бяз словаў, бо і так усё ўсім ясна.

8. Вы ставіцеся да Лукашэнкі як да дажджу: супраць дажджу няма сэнсу змагацца, можна зьехаць у іншую краіну, дзе яго менш, можна набыць парасон, проста прызвычаіцца і нават палюбіць. Альбо казаць, што дождж гэта лепш, чым завіруха.

9. Вы ведаеце, што такое падатак на дармаедаў.

10. Вы ведаеце дату нараджэння вашага прэзыдэнта да таго як ён зьмяніў і пасьля таго. Вы штогод глядзіце парады, якія прымае хлопчык у генэральскай форме. Іронія і самаіронія вам моцна дапамагаюць глядзець на тое, што адбываецца.

11. Вы ведаеце, што дзеці выступаюць на Эўравізіі лепш, чым дарослыя, вы ведаеце, што БАТЭ ў сьвеце ведаюць лепш, чым назву беларускай сталіцы, а хакейны чэмпіянат запомнілі не спартовымі посьпехамі, а танным алькаголем і магчымасьцю спажываць яго паўсюль і з замежнікамі.

12. Вы думаеце, што ведаеце беларускую, бо вучылі яе ў школе адну гадзіну на тыдзень, але калі пачынаеце размаўляць, вам робіцца сорамна.

13. Вы лічыце сябе рэлігійным чалавекам, ходзіце ў царкву раз у год, чытаеце гараскопы і сьвяткуеце Купальле.

14. Вы лічыце, што жывяце ў маленькай і мірнай краіне, хоць яна сувымерная з Брытаніяй і трывала застаецца ў лідарах па колькасьці забойстваў на бытавой глебе. Вы ведаеце, што значыць дэвіз «абы не было вайны».

15. Вы былі ў Макдональдзе са школьнай экскурсіяй, і гэта было важней, чым паездка ў тэатар.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызнаўся, што Мадура захапілі пры дапамозе сакрэтнага дыскамбабулятара15

Пад Брэстам людзі ад душы ратавалі лебедзяў, высякаючы на сажалцы лёд. Але карысць ад гэтага сумнеўная2

У Беларусі пабудавалі дзіцячы садок у стылі Lego ФОТЫ4

У Расіі паляўнічы застрэліў сам сябе, падаючы са снегаходу8

У Віцебску аварыя на вадаправодзе, некалькі дамоў засталіся без вады

«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар расказаў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»1

Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна12

«Начное жыццё Мінска перажывае свае найгоршыя часы». Крык душы сталічнага дыджэя пра крызіс у тусовачнай сферы13

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць