Усяго патроху99

«Мне 21 год. І ў мяне 51-ы памер нагі». Малады чалавек просіць дапамагчы яму знайсці абутак

У садок Вадзім Бычкоўскі ішоў з 40 памерам нагі. У чацвёртым класе нага вырасла да 45 памеру. Цяпер памер 51, і ўжо зусім не да жартаў: такога абутку ў продажы не знайсці, а гарантыі, што нага не вырасце яшчэ больш, няма.

У пошуках патрэбнага памеру абутку хлопец абзваніў і аб’ездзіў ледзьве не ўсю Беларусь. Апошнія тры з паловай гады выбар абутку для маладога чалавека быў проста пакутай.

– У якую краму ні зайду, самы вялікі памер – 45-46. Калі ў мяне быў 48 – знаходзілі абутак у Польшчы. Сёлета мне прывезлі адтуль туфлі 50 памеру. Але ўжо і яны мне ціснуць, – кажа малады чалавек.

Два гады таму Вадзіма прызвалі ў войска. Сёлета ў ліпені хлопец пайшоў у Валожынскую вайсковую часць на кантрактную службу. Для яго гэта выратаванне: вайсковыя берцы – адзіны абутак, у якім больш-менш камфортна.

– У горад не выйсці: вайсковы абутак пад звычайнае адзенне не пасуе. Даводзіцца хадзіць у форме, – дадае малады чалавек.

Рост у хлопца – 1,97 метра. Ужо ў садку ён на галаву абганяў аднагодкаў.

Такога вялікага памеру нагі ў сям’і Вадзіма ні ў каго больш няма. Бацька носіць абутак 42-43 памеру.

– Камусьці можа і смешна, а мне – не. Я не магу набыць нармальны абутак.

Цяпер камандаванне ў вайсковай часці падбірае Вадзіму зімовыя і летнія туфлі пад паўсядзённую форму адзення.

– Хацелася б мець і на зіму, і на вясну, і на лета, і спартовы абутак. Спортам займаюся з дзяцінства: футбол, валейбол, цяжкая атлетыка, – дзеліцца Вадзім. – Ездзіў у сталічнае атэлье, там гатовыя зрабіць пад замову пару, але гэта каштуе больш за шэсць мільёнаў рублёў. І чакаць давядзецца месяц.

Ці сапраўды абутак вялікага памеру не знайсці

Самы вялікі абутак, які вырабляюць буйныя айчынныя вытворцы, – 47-48 памеру. Так што знайсці абутак у звычайнай краме сапраўды немагчыма.

Выйсце – невялікія фірмы, што робяць абутак пад замову. Праўда, некаторыя не робяць абутак такога вялікага памеру, паколькі няма адпаведных калодак. Іншыя гатовыя ўзяцца, але цана можа дасягаць шасці мільёнаў рублёў.

Толькі ў адной з ваўкавыскіх майстэрняў па тэлефоне адказалі, што вырабіць абутак змогуць і за мільён рублёў. І адразу папярэдзілі, што перад гэтым трэба прыязджаць да іх на абмер нагі.

***

Калі вы ведаеце, дзе можна замовіць абутак 51 памеру, пішыце ў рэдакцыю «Рэгіянальнай газеты»: [email protected]. Альбо званіце па тэлефоне ў Маладзечне (80176) 76-96-67.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона3

Габрыэлюс Ландсбергіс: Ціханоўская ніколі не адступала, ніколі не баялася6

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог16

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць