Здарэнні1010

Графіцістам выставілі канчатковыя абвінавачванні

9 снежня Максіміліяну Пякарскаму падчас двухгадзіннага допыту паведамілі, што яго абвінавачваюць па крымінальнай справе, распачатай за графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці».

Абвінавачванне было перакваліфікаванае з артыкула 339 (частка 2) Крымінальнага кодэксу – «Хуліганства, здзейсненае групай асоб» на артыкул 341 КК «Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці». Гэты артыкул прадугледжвае штраф, грамадскія працы або арышт тэрмінам да 3 месяцаў. Экспертыза графіці засведчыла, што прыкмет экстрэмізму на малюнках не выяўлена. З яго знятае абвінавачванне за псаванне білборда. 

Пякарскі настойвае на тым, што гэта адміністрацыйная справа, а не крымінальная.

10 снежня на допыт быў выкліканы Вадзім Жаромскі. Допыт у хлопца доўжыўся 4 гадзіны. Яму пакінулі абвінавачванне па ч. 2 артыкулу 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і дадалі артыкул 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Жаромскаму пакінулі ўсе 3 эпізоды справы: маляванне двух графіці ды псаванне фарбай сацыяльнага банера з выявай супрацоўнікаў міліцыі па вул. Гарэцкага ў Мінску. Абвінавачванне ў хуліганстве Жаромскі не прызнае, сцвярджае што ім рухалі творчыя матывы. Толькі што хлопцу паведамілі, што яго чакаюць на дадатковы допыт у панядзелак, у сераду яму прад'явяць канчатковыя абвінавачванні.

Сёння Вячаслава Касінерава перавялі са статуса падазронага ў статус абвінавачанага. Следчыя знялі эпізоды з нанясеннем графіці, але пакінулі псаванне білборда. Цяпер ён праходзіць па арт. 339, частка 2, матэрыяльны ўрон за які хлопцы цалкам кампенсавалі. Канчатковае абвінавачванне хлопцу прад'явяць у сераду.

З чацвёртага ўдзельніка справы, Яраслава Ульяненкава, знялі ўсе абвінавачванні. Цяпер ён праходзіць у якасці сведкі.

11 жніўня трое хлапцоў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенні беларускамоўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…», а таксама закідванні фарбай білборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. Напярэдадні выбараў Пякарскі і Жаромскі былі вызваленыя з турмы. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста8

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

Арганізатары беларускага TEDx у Варшаве дагэтуль не атрымалі грошы за прададзеныя квіткі — кампанія беларуса затрымлівае іх ужо 4 месяцы3

Затрымалі расійскую эскортніцу за забойства капітана-перабежчыка ў Севастопалі15

Выпускнік пінскай школы падарыў ёй сучасную спартыўную пляцоўку5

Экс-міністра культуры Маркевіча звольнілі з хлебнага месца. Туды ўскочыў іншы збіты лётчык6

Аўтобус з польскімі турыстамі разбіўся ў Венгрыі. Загінулі 12 чалавек2

Больш за сотню мігрантаў былі арыштаваныя пры спробах прарвацца ў іспанскую Сеуту1

У мінскім парку кот паляваў на нечаканую здабычу3

У абласной бальніцы ўпершыню пачалі рабіць перасадку валасоў. Колькі каштуе?7

У Бельгіі ў сцяне дома знайшлі скарб з залатых зліткаў і манет на 9 мільёнаў еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста8

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць