Культура

Не сабе, дык дзеткам

Яшчэ раз пра старыя дыскі. Юр’я. «Калі-чакра».

Яшчэ раз пра старыя дыскі. Юр’я. «Калі-чакра».

Юры Выдронак — лідэр Ur’ia, былы мастацкі кіраўнік «Палацу» і «Крыві», удзельнік першага складу «Тройцы» -- чалавек ня дужа публічны, хаця, мажліва, дзякуючы яму пра нашую краіну ў сьвеце будуць ведаць нешта, апроч Лукашэнкі і Чарнобылю.

Памятаю, у адным інтэрвію абяцаў Юры запісаць новы альбом цалкам празь лямпавы апарат у вясковай драўлянай хаце. Ня ведаю дакладна, ці выйшла, але дужа на тое падобна. Новая плытка насамрэч больш цёплая, хатняя — ад яе патыхае ўтульным агнём, як ад добра натопленай печкі.

Адмыслова для дзетак, пры падтрымцы ЮНЭСКА, зробленая «Курка-Рябушка», ад якой вусны самі пачынаюць складацца ва ўсьмешку.

Найлепшая, як для мяне, песьня альбому — цалкам аўтарскі трылер «На Велікодні». Фолькавыя напевы і матывы так уеліся ў мозг Юр’ю, што ён сам пачаў ствараць звышарганічны нью-фольк. Пасьля ТАКОГА паверыш, што беларусы вынайшлі рок-н-рол. Як казала знаёмая паэтка — адразу можна адчуць, ці ёсьць у паэта кантакт з падсьвядомасьцю. У музыкі-Выдронка ён відавочна ёсьць.

«Русалкі» пачынаюцца містычным дыктафонным запісам з чарговай фальклярысцкай экспэдыцыі, пра мерцвякоў, якія сьпяваюць русальчыны песьні...

Ёсьць на альбоме і знакамітая індаэўрапейскія «Калі-чакра» — запісаная некалі для Эўрабачаньня. Асаблівы калярыт стварае спалучэньне жалейкі Выдронка і сітара Юр’я Сіўца.

Канечне, каб гэта зразумець, трэба пагрузіцца — і гэта цалкам бясьпечна, у адрозьненьне ад той жа «Манашкі». Юра жыве на сваёй арыйскай плянэце, амаль не зьвязанай зь беларускім «шоўбізам». Таму, відаць, і ўдаецца ў яго абганяць гэны шоўбіз на дзьве галавы. Ur’ia — жаданы госьць на заходніх фольк-фэстах. На дададзеным відэа можна бачыць шоў эўрапейскага ўзроўню.

Ur’ia перастварае беларускае мінулае, закідаючы пачатак нашай гісторыі ў далёкія пераможныя праарыйскія часы, далёкія ад Рагвалода і Рагнеды. Як і ягоны папярэднік у мастацтве, Язэп Драздовіч (чые малюнкі ізноў выкарыстаныя на вокладцы), Юры працуе на будучыню...

Ведаючы, як працуюць прадаўцы ў беларускіх музычных крамах, паўтараю – купляць, купляць, купляць. Не сабе, дык дзеткам. І ўнукам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію8

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг22

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых6

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА39

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць