Грамадства

«Белавія» адкрывае новы рэйс у Харкаў

Авіякампанія «Белавія» 17 снежня адкрывае рэйс па маршруце Мінск — Харкаў — Мінск.

Рэйс будзе штодзённым з вылетам з Мінска ў 13.20 і прыбыццём у Харкаў у 13.35 па мясцовым часе (час палёту 1 гадзіна 15 хвілін). Зваротны рэйс з Харкава адправіцца ў 14.25 і прыбудзе ў Мінск у 16.35 (час палёту 1 гадзіна 10 хвілін). 

Авіякампанія разлічвае ў тым ліку на транзітных пасажыраў. Новы рэйс прадугледжвае стыкоўкі праз Мінск у Маскву, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Тбілісі, Астану, Баку, Ерэван. 

На рэйсах у Харкаў будзе выкарыстоўвацца самалёт Боінг 737-500 умяшчальнасцю да 125 пасажыраў. На першы рэйс выкуплена 19 білетаў, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар авіякампаніі Вольга Шчука. 

Мінімальны кошт білета з Мінска ў Харкаў складзе 98 еўра ў адзін бок і 195 еўра туды-назад. 

Харкаў стане трэцім горадам ва Украіне, куды лятаюць самалёты «Белавія», пасля Кіева і Адэсы. Украінская кампанія «Мотар Січ» з 30 лістапада выконвае рэйсы па маршруце Мінск — Запарожжа. 25 кастрычніка Украіна спыніла прамыя авіязносіны з Расіяй, таму беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца ў якасці транзітнай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі27

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы3

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы8

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць