Эканоміка55

Электраэнергія і газ для насельніцтва падаражэюць на памер ПДВ

У Беларусі будзе скасаваная льгота па ПДВ пры рэалізацыі насельніцтву паслуг па электра- і газазабеспячэнні. Гэта прадугледжана законапраектам «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання», які 18 снежня прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У цэлым законапраект прадугледжвае скарачэнне 15 падатковых ільготаў.

Адмяняецца льгота па падаходным падатку у дачыненні да выйгрышаў ад арганізатараў азартных гульняў з абкладаннем іх па стаўцы 4%, павялічвацца межавы памер стаўкі курортнага збору з 3 да 5%, стаўка збору за ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці павялічваецца з адной да чатырох базавых велічыняў, адмяняецца льгота для пенсіянераў па ўзросце пры выплаце пошліны на допуск транспартнага сродку да руху.

Апрача таго, законапраектам працягваецца на 2016 год абмежаванне па вылічэннях ПДК у 90 дзён пры імпарце тавараў. Уводзіцца дадатковае абкладанне дзяржпошлінай асобных відаў юрыдычнай дзейнасці.

Захоўваецца ў наступным годзе права мясцовых саветаў дэпутатаў павялічваць або змяншаць не больш як у 2,5 разу стаўку падатку на нерухомасць для асобных катэгорый плацельшчыкаў. Мясцовым саветам дэпутатаў даецца права павялічваць стаўку падатку на нерухомасць да 10 разоў на маёмасць, якая неэфектыўна выкарыстоўваецца. Павялічваецца да 0,2% стаўка падатку на нерухомасць для фізічных асоб у дачыненні да другой і наступнай кватэр, што знаходзяцца ў іх ва ўласнасці. Павышаецца стаўка падатку на зямельныя ўчасткі, на якіх размешчаныя рынкі і гандлёвыя цэнтры, да 0,7%.

Шэраг новаўвядзення тычацца прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання (ССП). У прыватнасці да 1 тыс. кв. м зніжаецца крытэрый плошчы маёмасці для мэтаў выплаты падатку на нерухомасць плацельшчыкамі, які прымяняюць ССП, для індывідуальных прадпрымальнікаў зніжаецца з 15,7 млрд. да 1,5 млрд. рублёў аб'ём валавой выручкі, пры якой спыняецца прымяненне ССП. Уводзіцца забарона на прымяненне ССП арганізацыямі і ІП, якія аказваюць паслугі інтэрнэт-пляцовак, а таксама якія з'яўляюцца інтэрнэт-магазінамі. 

Пры гэтым шэраг прапаноў з законапраекта вырашылі выключыць.

«З улікам эканамічнай сітуацыі з законапраекта выключаныя нормы аб правядзенні хронаметражу маршрутных таксі, аб спагнанні сум падаходнага падатку ў пяціразовым памеры пры здачы ўнаём памяшканняў фізічным асобам без выплаты падатку, павышэнні ставак збору за ажыццяўленне дзейнасці аграэкатурызму», — паведаміў намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Аляксандр Мякіннік.

Каментары5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць