Здарэнні33

Жыхар Віцебска напісаў непраўдзівы данос на суддзю

Да адказнасці за заведама непраўдзівы данос будзе прыцягнуты 37-гадовы жыхар Віцебска.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, мужчына абвінавачваецца ў заведама непраўдзівым даносе аб учыненні злачынства, спалучаным з абвінавачаннем суддзі ў асабліва цяжкім злачынстве. 

Устаноўлена, што віцяблянін пасля вынясення суддзёй суда Кастрычніцкага раёна горада законнага рашэння аб канфіскацыі ў даход дзяржавы яго аўтамабіля «Шэўрале-Круз» вырашыў паведаміць у праваахоўныя органы аб злачынстве, якое нібыта ўчыніў суддзя. Мужчына ўласнаручна напісаў заяву аб вымагальніцтве ў яго суддзёй 2.000 долараў ЗША ў якасці хабару за спрыяльнае вырашэнне яго пытання па вяртанні канфіскаванага аўтамабіля. 

Па гэтым факце Камітэтам дзяржаўнай бяспекі была праведзеная праверка. Яе матэрыялы сведчылі, што довады, выкладзеныя ў заяве, не адпавядаюць рэчаіснасці. Дакладна ведаючы, што ніякага злачынства суддзя не ўчыняла, заяўнік беспадстаўна абвінаваціў яе ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, шляхам вымагальніцтва). У выніку праверкі стала відавочна, што ў абароне правоў і законных інтарэсаў у гэтай сітуацыі мае патрэбу не заяўнік, а суддзя. 

Крымінальная справа дла далейшага расследавання перададзеная ва УСК па Віцебскай вобласці. Падазронаму выстаўленае абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 400 КК (заведама непраўдзівы данос аб учыненні злачынства, спалучаны з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве). Да абвінавачванага прымененая мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. 

Падчас допыту абвінавачваны паведаміў, што вырашыў агаварыць суддзю ў надзеі, што пры правядзенні праверкі прынятае ёю рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіля будзе перагледжанае. Адначасова ён патлумачыў, што ўсведамляе, што зрабіў неправамерны ўчынак, паведаміўшы ў заяве заведама непраўдзівую інфармацыю, раскайваецца і прызнае віну ў поўным аб'ёме.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць