Эканоміка2828

Расія пагадзілася знізіць Украіне цану на газ, нажніцы з Беларуссю змяншаюцца

Расія пайшла на самыя значныя саступкі Украіне ад 2004 года.

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб памеры пошліны пры пастаўках газу ва Ўкраіну на першы квартал 2016 года, гаворыцца на афіцыйным сайце прававой інфармацыі.

Згодна з пастановай, пры раней абвешчанай інфармацыі, што кантрактная цана на першы квартал складзе $230 за тыс. кубаметраў. Інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс» спачатку паведаміла, што памер скідкі да кантрактнай цаны складзе $51,2 за тыс. кубаметраў. Адпаведна, прапанаваная цана — каля $178,7 за тыс. кубаметраў.

Пасля яно змяніла лічбу на $212 пасля скідкі.

Раней, міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзімір Дзямчышын казаў, што Украіна гатовая закупляць газ у РФ у першым квартале 2016 толькі пры зніжэнні цаны да ўзроўню меншага за $200 за 1 тыс. куб.м.

Акрамя таго, Украіна заявіла пра павелічэнне тарыфаў за транзіт у пяць разоў. Пакуль няясна, ці адмовіцца Кіеў ад такога кроку ўзамен за рэзкае зніжэнне цаны газу.

У 2014 і 2015 гадах Украіна імкнулася не абвастраць адносін з Расіяй, якія пагражалі перарасці з лакальнай барацьбы за Данбас у поўнамаштабную вайну. Цяпер Кіеў намагаецца адэкватна рэагаваць на кожны крок Масквы.

Прапанаваныя Масквой скідкі — найбольшыя ад 2004 года. Для параўнання, Беларусь мае закупляць газ прыкладна па 140 даляраў, прытым што яна аддала «Газпрому» «Белтрансгаз». Нажніцы цаны між Беларуссю і Украінай, такім чынам, змяншаюцца. Раней тыповая розніца складала 100 даляраў, а ў гады, калі Расія эканамічна душыла Украіну, рыхтуючы анексію Крыма і спробу анексіі так званай «Наваросіі», яна даходзіла да 200 даляраў.

Змяншэнне нажніц прывядзе да падзення канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў адносна ўкраінскіх і змяншэння розніцы ў заробках у дзвюх краінах.

Украіне ўдалося дабіцца зніжак на газ найперш дзякуючы паспяховай пабудове газаправодаў для рэверсных паставак газу з Еўропы. Улады Аляксандра Лукашэнкі такіх інвестыцый не ажыццяўлялі. Яны рабілі стаўку на дасягненне мінімальных цэн на нафту і газ узамен за васальнае вайскова-палітычнае падпарадкаванне Маскве.

На гэты момант форвардныя кантракты на першы квартал на еўрапейскіх хабах таргуюцца на ўзроўні $170 за 1 тыс. кубаметраў.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць