Вайна1212

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных

Раней Раман Сырамятнікаў працаваў у сістэме выканання пакаранняў.

Фота: сацсеткі

У Новамаскоўску Тульскай вобласці Расіі 2 кастрычніка падарвалі аўтамабіль з удзельнікам вайны.

Пад машынай, якая рухалася, спрацавала бомба, аўтамабіль яшчэ праехаў па інерцыі і ўрэзаўся ў слуп. Кіроўца атрымаў цяжкія траўмы і загінуў. Выбуховае прыстасаванне было закладзена пад дном, дзе месца кіроўцы, паведамляў тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ». 

Загінулым аказаўся расійскі вайсковец — 47‑гадовы Раман Сырамятнікаў. Ён ваяваў на тэрыторыі Украіны ў складзе парашутна-дэсантнай роты 51‑га палка 106‑й дывізіі і быў абвешчаны ў вышук Генеральнай пракуратурай Украіны. У Новамаскоўску ён выкладаў у каледжы, а раней працаваў у сістэме выканання пакаранняў.

Фота: сацсеткі

Украінская пракуратура абвінавачвала яго ва ўдзеле ў катаваннях украінскіх ваеннапалонных.

Каментары12

  • Крынж
    04.10.2026
    Спадзяюся гэтая істота доўга пакутавала перад тым як адправіцца ў ад.
  • Сіпаты
    04.10.2026
    Красаўцы ваш выхад
  • Тутэйшы аглядальнік
    04.10.2026
    Сярожа, 21 век на двары, а ты па сваёй глупоце,напэўна,выносіш сваё Я ,як клоўн,ня можаш пагадзіцца, што Твая жонка,падкрэсліваю Твая, ёсьць лепшая на сённяшні дзень, і паводзіць сябе разважліва...але ніколі ня позна змяніць сабе,пакуль не пачнеш абражаць,судзіць і садзіць...як ведаеш хто!!!

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску6

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»1

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску6

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць