Грамадства22

«Белнафтахім» ініцыюе праверкі якасці аўтамабільнага паліва на АЗС

Канцэрн «Белнафтахім» ініцыюе праверкі якасці аўтамабільнага паліва на АЗС арганізацый, якія не ўваходзяць у склад «Белнафтахіма». Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка. «Значнае зніжэнне тэмпературы паветра пацягнула за сабой шматлікія звароты ў канцэрн аўтамабілістаў, якія выкарыстоўвалі дызельнае паліва, набытае на АЗС, якія не ўваходзяць у сістэму канцэрна. Грамадзяне просяць арганізаваць праверку якасці набытага на іншых АЗС дызельнага паліва, перш за ўсё яго найніжэйшай тэмпературы фільтравання, бо ўжо пры тэмпературы 15-17 градусаў са знакам мінус паліва пачынае «парафінавацца» і рабіцца непрыдатным да выкарыстання.

Пытанні грамадзян выклікае таксама поўнае закрыццё некаторых АЗС замежных кампаній пры ўзмацненні марозу», - распавяла Марына Касцючэнка. Прэс-сакратар канцэрна звярнула ўвагу, што згодна з заканадаўствам падобныя праверкі праводзяць Камітэт дзяржкантролю, Дзяржстандарт, пракуратура і шэраг іншых ведамстваў. Канцэрн «Белнафтахім» у гэты пералік не ўваходзіць. «Наша арганізацыя цалкам кантралюе якасць толькі таго маторнага паліва, якое вырабляюць беларускія НПЗ і рэалізуюць аўтазаправачныя станцыі «Беларуснафта», - патлумачыла яна. Канцэрн «Белнафтахім» у зімовыя маразы рэкамендуе аўтамабілістам перад запраўкай аўтамабіля знаёміцца на АЗС з пашпартам якасці рэалізаванага паліва і гарантуе адпаведнасць беларускага дызельнага паліва і бензіну, які рэалізуецца на запраўках «Беларуснафта», усім заяўленым параметрам якасці. Прычым зімовае дызельнае паліва вытворчасці ААТ «Нафтан» і Мазырскага НПЗ ДТ-З-К5 гатунак F, якое па нарматыве павінна мець найніжэйшую тэмпературу фільтравання не вышэй за 20 градусаў са знакам мінус, мае «запас трываласці» да мінус 25 градусаў. Пры ўзмацненні маразоў да мінус 20 градусаў і ніжэй рэкамендуецца выкарыстоўваць дызельнае паліва з узмоцненымі нізкатэмпературнымі характарыстыкамі (ДТ-З-К5 клас 2, «Арктыка»). Дадзены від паліва беларускай вытворчасці фільтруецца пры тэмпературы да мінус 32 градусаў. Па словах Марыны Касцючэнка, у сувязі з частымі зваротамі грамадзян «Белнафтахім» зноў звернецца ў Дзяржстандарт з прапановай арганізаваць праверку якасці паліва на АЗС арганізацый, якія не ўваходзяць у склад «Белнафтахіма».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу5

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Чаму сядзець на кукішках важна для здароўя4

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу5

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць