Меркаванні8585

Навагодні падарунак беларусам ад Пуціна

Піша Уладзімір Падгол.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб мерах па забеспячэнні эканамічнай бяспекі і нацыянальных інтарэсаў Расіі пры транзітных перавозках грузаў з Украіны ў Казахстан праз расейскую тэрыторыю. Тэкст апублікаваны на інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

«Международные транзитные автомобильные и железнодорожные перевозки грузов с территории Украины на территорию республики Казахстан через территорию РФ осуществляются только с территории Республики Белоруссия…»

Белоруссия — так Пуцін называе нашу рэспубліку, насуперак форме, замацаванай у беларускай Канстытуцыі. Раз Крамлю не ўдалося размясціць у нас авіябазу, то яны размясцілі на нас сваю назву, далі нашай Рэспубліцы мянушку па прынцыпе «Як самалёт назавеш, так ён і паляціць».

Цікава, каго Пуцін лічыць кіраўніком сваёй Беларусі? І якую дае яму мянушку? І не меней цікава як адрэагуе МЗС Беларусі і сам яе Уладар на падобнае перайменаванне?

Магчымыя наступныя варыянты рэакцый:

1) публічны пратэст МЗС Беларусі ў пісьмовай форме;

2) тэлефонны званок уладара Беларусі Пуціну з выказваннем пратэсту, пра званок: а) паведамляецца ў СМІ; б) не паведамляецца;

3) Пуцін дорыць Лукашэнку ваенны сучасны імянны самалёт з надпісам «Белоруссия».

Не менш цікавая рэакцыя на перайменаванне Беларусі лідараў грамадскай думкі і тых, хто называе сябе апазіцыяй.

Магчымыя варыянты:

1) не заўважылі;

2) выказалі пратэст: а) выйшлі да амбасады Расеі з лозунгамі, б) зрабілі пісьмовую заяву з пратэстам,

3) папярэдзілі народ і сусветную супольнасць аб падрыхтоўцы акупацыі па мадэлі анексіі Крыма.

Хутчэй за ўсё, рэакцыя Аляксандра Лукашэнкі і лідараў грамадскай думкі будзе як у прымаўцы «Хоць чыгунком называй, абы ў печ не ставіў».

Такая «гаршковая» стратэгія рэакцыі да імпэрскіх дзеянняў Расеі ўжо прывяла да страты палітычнага суверэнітэту (Саюзная дзяржава Беларусь-Расія), вайсковага суверэнітэту (Адзіная СПА і АДКБ), эканамічнага суверэнітэту (Еўразійскі эканамічны і мытны саюз). Людзі перасталі заўважаць адсутнасць мяжы з Расеяй, як не заўважае інвалід, што яму даўно ампутавалі нагу. Але ў таго хоць часам узнікаюць фантомныя болі.

Цікава, як у гэтым годзе ўладары Крамля будуць даціскаць А.Лукашэнку на чарговыя крокі па здачы суверэнітэту і як ён будзе супраціўляцца.

Каментары85

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты51

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты51

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць