Грамадства2020

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так

Былы палітвязень і актывіст «Народнай грамады» Сяргей Спарыш заявіў, што бацька дарадцы Святланы Ціханоўскай працуе чыноўнікам і летась атрымаў грамату. Але памыліўся і ў першым, і ў другім.

Дзяніс Кучынскі. Фота: «Наша Ніва»

Спарыш заявіў у фэйсбуку, што бацька Кучынскага «лукашэнкаўскі чыноўнік».

«Ён спакойна працуе ў Лідскім выканкаме на кіроўных пасадах, а ў 2025 нават атрымаў нейкую грамату», — напісаў Спарыш.

Ён апублікаваў таксама дакумент за 2021 год, дзе ад работнікаў патрабуюць адпісацца ад лідскіх незалежных тэлеграм-каналаў і далучыцца да афіцыйнага. Даць справаздачу пра выкананне трэба было Генадзю Кучынскаму.

Многія пад яго пастом абурыліся — калі і так, то сын за бацьку не адказвае.

За інфармацыю Спарыш падзякаваў Алесі Пархоменцы — беларускай актывістцы з Кіпра. Тая ў фэйсбуку таксама напісала пра бацьку Кучынскага:

«Ужо больш за 10 гадоў займае адну з кіроўных пасад у Лідскім аблвыканкаме — намеснік дырэктара ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада Ліда. (…) Больш за тое, ён працягвае займаць сваю пасаду і сёння — гэта пацвярджаецца афіцыйнымі крыніцамі».

Апусцім тое, што Ліда не абласны цэнтр, а таму такога аблвыканкама не існуе.

Дык кім працуе бацька Кучынскага? У выканкаме ён не працаваў, а быў галоўным механікам і намеснікам дырэктара ў гарадскім унітарным прадпрыемстве «Лідская ЖКГ». На пачатку 2024 года ён знікае з навін і рэсурсаў, датычных ЖКГ.

Пасля гэтага, калі меркаваць па сацсетках, Генадзь Кучынскі ўладкаваўся на працу ў Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №55 на пасаду начальніка аддзела механізацыі і энергетыкі. Гэта арганізацыя, якая абслугоўвае дарогі, філіял «Гроднааўтадара». Але ўзнагароду Генадзь Кучынскі не атрымліваў — Спарыш пераблытаў узнагароду і віншаванне з 60‑гадовым юбілеем.

Пост, дзе Генадзя Кучынскага віншуюць з юбілеем

Дзяніс Кучынскі пракаментаваў інфармацыю пра свайго бацьку:

«Пасля 2020 года мая камунікацыя з сям'ёй, блізкімі і сябрамі ў Беларусі абмежаваная, на жаль, я мала ведаю дэталяў з жыцця блізкіх. Але раней бацька працаваў ўсё жыццё у ЖКГ механікам, у нейкі час, здаецца, галоўным механікам. Наколькі я ведаю, выканаўча-ідэалагічных афіцыйных пасадаў у яго не было. Гады два таму кантракт у ЖКГ не працягнулі».

Ці лічыцца Генадзь Кучынскі чыноўнікам? Не. Чыноўнік — гэта дзяржаўны службовец, а кіраўнік ці іншы супрацоўнік дзяржаўнага прадпрыемства не з'яўляецца дзяржаўным службоўцам. Гэта вынікае з закона № 175‑3 «Пра дзяржслужбу» і ўказа Лукашэнкі №195 «Пра дзяржаўныя грамадзянскія пасады».

У дзяржаўным сектары ў Беларусі працуе каля 39% работнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Ольга калач
    04.04.2026
    Грамада - это партия лукашисты
  • Tut
    04.04.2026
    Офіс дамаўляецца пра вызвалене ўсіх палітвязняў. Але не ўсе палітвязні, як бачым адэкватныя. Некаторыя, хутчэй усё за нечыя грошы, пачынаюць выдумляць фэйкі каб ілжыва абвінаваціць супрацоўнікаў Офісу і АПК. Прычым гэтыя ж іх ілжывыя паклёпы лёгка правяраюцца. Не ведаю, на што яны разлічваюць. Нармальны чалавек не можа такое пісаць і распаўсюджваць. Гэтыя праціўнікі Офісу проста ганьбяць сябе.
  • mp
    04.04.2026
    Дык й што гэта мяне? Факт астаецца фактам - яго бацька адказны за праверкі мабільных прыладаў супрацоўнікаў, таму шмат доказаў. Ён здаваў людзей ментам!

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА11

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах11

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой61

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць