Свет55

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана

Шанцы партыі Віктара Орбана на парламенцкіх выбарах у Венгрыі, якія маюць адбыцца 12 красавіка, яшчэ больш упалі на фоне скандалу, звязанага з выяўленымі рэгулярнымі «справаздачамі» венгерскіх лідараў перад Крамлём. Петэр Мадзьяр, партыя якога ўзначальвае перадвыбарчую гонку, заклікае выбаршчыкаў пакласці канец 16‑гадоваму кіраванню Орбана, якое прывяло да застою ў эканоміцы, і даць апазіцыі мандат на разбурэнне пабудаванай прэм'ерам сістэмы «неліберальнай дэмакратыі», піша The Moscow Times.

Віктар Орбан. Фота: AP

Згодна са свежым апытаннем кампаніі 21 Kutatokozpont, партыю Мадзьяра «Ціса» цяпер падтрымліваюць 56% выбаршчыкаў, якія вызначыліся з выбарам, а партыю Орбана «Фідэс» — 37%, паведамляе Bloomberg. Тры тыдні таму суадносіны складалі 53% да 39%. Гэтыя даныя падобныя да вынікаў, апублікаваных на мінулым тыдні аўтарытэтнай сацыялагічнай службай Median, якая зафіксавала перавагу «Цісы» на 23 працэнтныя пункты.

Зводны вынік апытанняў на 28 сакавіка, які публікуе Politico, дае 50% супраць 39%: хоць у ім «Ціса» лідзіруе ўжо больш за год, у канцы сакавіка яе падтрымка стала расці і дасягнула 50‑працэнтнай адзнакі.

Мадзьяр заклікае выбаршчыкаў забяспечыць яго партыі супербольшасць у парламенце, каб не толькі адхіліць Орбана з пасады прэм'ера, але і разбурыць усю сістэму, у якой той у значнай ступені паставіў пад кантроль суды, СМІ і многія дзяржаўныя інстытуты. Апытанне Median паказвае, што «Ціса» зможа атрымаць дзве траціны месцаў у парламенце, апытанне ж Kutatokozpont дае ёй крыху менш месцаў.

Пры наяўнасці супербольшасці ў парламенце «Цісе» не трэба будзе шукаць падтрымкі ў іншых дэпутатаў, каб, як абяцаў Мадзьяр, адхіліць стаўленікаў Орбана — вышэйшых суддзяў і генеральнага пракурора, а таксама, магчыма, прэзідэнта.

Орбан пабудаваў сваю кампанію на абвінавачваннях на адрас Украіны і Еўрасаюза, якія нібыта пазбаўляюць Венгрыю грошай і бяспекі. Пры гэтым ён пастаянна блакуе ініцыятывы ЕС па падтрымцы Украіны і санкцыях супраць Расіі. У апошнія тыдні высветлілася, што міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта рэгулярна стэлефаноўваўся з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым і расказваў яму, што абмяркоўвалася на пасяджэннях міністраў краін ЕС. Часам ён гэта рабіў проста падчас перапынкаў у такіх пасяджэннях.

Сіярта таксама прасіў расіян падрыхтаваць для яго інфармацыю, якую ён мог бы выкарыстоўваць для блакіроўкі антырасійскіх санкцый. У Маскве, у сваю чаргу, прасілі яго пралабіяваць зняцце санкцый — у прыватнасці, з блізкага да Пуціна мільярдэра Алішэра Усманава і яго сваякоў.

За час вайны ва Украіне Сіярта 22 разы сустракаўся з расійскімі лідарамі, неаднойчы ездзіў у Маскву і Орбан. Згодна з запісамі тэлефонных размоў, якія трапілі ў прэсу, венгерскі міністр таксама абмяркоўваў з намеснікам міністра энергетыкі Расіі Паўлам Сарокіным блакаванне санкцый ЕС супраць расійскага ценявога флоту.

Каментары5

  • Papa Carlo
    01.04.2026
    Pinocchio , Цi напрыканцы 80 х
  • За жабры!
    01.04.2026
    Орбана пора в клетку до мадурки давать показания.
  • Імя
    01.04.2026
    Мусіць пойдзе за краты гэты "деятель"

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?25

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?25

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць