Фота Юліі Бальцэвіч

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У чацвер, 7 студзеня, ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -11 -17°С, па поўначы пры праясненнях -18 -23°С, у паўднёвых раёнах -7 -10°С; максімальная днём ад -5°С па поўдні да -15°С па поўначы краіны.

У Мінску чакаецца воблачнае надвор'е і невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 2—7 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -12 -14°С, максімальная днём -8 -10°С.

У пятніцу, 8 студзеня, месцамі пройдзе кароткачасовы снег, чакаюцца туман і шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -12 -19°С, па паўночным усходзе -20 -23°С, максімальная днём -8 -15°С; па паўднёвым захадзе ноччу -7 -11°С, днём -2 -7°С.

А ўжо з суботы зіма і маразы пачнуць здаваць свае пазіцыі: з Заходняй Еўропы праз Беларусь будзе праходзіць атмасферны фронт, услед за якім рушаць больш цёплыя і вільготныя паветраныя масы.

У суботу, 9 студзеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца кароткачасовы снег, днём па паўднёвым захадзе ападкі з перавагай мокрага снегу, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7 -14°С, па паўночным усходзе -15 -18°С, па паўднёвым захадзе -3 -6°С; максімальная днём 0 -7°С, па паўночным усходзе месцамі -8 -10°С.

У нядзелю, 10 студзеня, часам ападкі - снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 +2°С, пры праясненнях да -7°С; максімальная днём -3 + 3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?