Эканоміка1010

За рэгістрацыю ў электроннай чарзе на мяжы трэба будзе плаціць ад 0,8 да 1 базавай

Адпаведная норма змяшчаецца ў Пастанове Саўміна, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Reuters.com

Памер платы за браніраванне ў сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў для ўезду ў аўтадарожныя пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь для грузавых аўто і аўтобусаў, цягачоў, трактароў складае 1 базавую велічыню; для легкавых аўто, матацыклаў і мапедаў — у перадвыхадныя, перадсвяточныя і выходныя дні, дзяржаўныя святы або святочныя дні, устаноўленыя і аб'яўленыя ў адпаведнасці з заканадаўствам непрацоўнымі, - 1 базавую велічыню; у іншыя дні - 0,8 базавай велічыні.

Згодна з пастановай, плата за браніраванне ў сістэме электроннай чаргі спаганяецца з фізічных або юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца ўласнікамі (уладальнікамі) транспартных сродкаў, за кожны транспартны сродак.

Вызваляюцца ад ўезду ў зону чакання:

дзяржаўныя, урадавыя, парламенцкія дэлегацыі Рэспублікі Беларусь; спецыяльныя транспартныя сродкі медыцынскай дапамогі, пажарнай аховы, аварыйна-выратавальных і іншых службаў, што следуюць для аказання хуткай медыцынскай дапамогі і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый; аўтобусы, якія выконваюць перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах; транспартныя сродкі падраздзяленняў Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў, мытняў, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс» і суправаджаныя імі транспартныя сродкі і тавары, якія знаходзяцца пад мытным кантролем, - пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 8 студзеня 2016 года Базавая велічыня, нагадаем, з 1 студзеня складае 210 тысяч рублёў.

Пастановай таксама ўстанаўліваюцца тэрміны ўвядзення электронных чэргаў на аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу.

Так, у Брэсце яна будзе ўведзена да 29 лютага 2016 г. У Бераставіцы да 31.12.2017, Каменным Логу да 31.12.2018.

Пункт пропуску Тэрмін увядзення сістэмы
Брэсцкая вобласць
Брэст Да 29.02.2016
Дамачава Да 31.12.2017
Казловічы Да 31.12.2018
Макраны Да 31.12.2018
Пясчатка Да 31.12.2018
Віцебская вобласць
Грыгараўшчына 31.12.2017
Урбаны 31.12.2018
Гомельская вобласць
Новая Гута 31.12.2017
Новая Рудня 31.12.2016
Гродзенская вобласць
Беняконі 31.12.2017
Бераставіца, Брузгі 31.12.2017
Каменны Лог 31.12.2018
Катлоўка 31.12.2017
Прывалка 31.12.2017

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?3

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Усе навіны →
Усе навіны

Страляніна ў аўстрыйскім Грацы: горад шакаваны нападам на школу і пагрузіўся ў жалобу2

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі21

Пры атацы шахедаў на Харкаў загінулі два чалавекі, сярод пацярпелых — дзеці

«Застаецца раўці як бялуга». Рыжанкоў у Маскве расказаў пра поўны крах краін Балтыі28

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

У першым матчы на новым футбольным стадыёне беларуская зборная ўчыстую прайграла Расіі4

У свеце існуе толькі адна краіна, здольная цалкам забяспечваць сябе ежай4

Стала вядома, у якіх абласцях найбольш ІП і юрасоб, а дзе іх найбольш закрылася

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?3

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць