Усяго патроху33

Перакладчык «Яндэкса» засвоіў мову эльфаў Толкіна

Праграма «Яндекс.переводчик» засвоіла сіндарын, «мову эльфаў», прыдуманую і распрацаваную бацькам жанру «фэнтэзі» Джонам Толкінам.

Прыклад тэкста на сіндарыне, wikipedia.org

На сіндарын цяпер можна перакласці любую фразу з любой з астатніх даступных перакладчыку моў. Можна таксама перакладаць з сіндарына. Для адлюстравання мовы выкарыстоўваюцца сімвалы «тэнгвар», таксама прыдуманыя Толкінам.

Перакладчык працуе ў тэставым рэжыме і каманда «Яндэкса» шукае энтузіястаў для яго адладкі. «Пакуль пераклад з эльфійскай працуе ў альфа-рэжыме, каманда сэрвісу шукае носьбітаў сіндарына і любыя надпісы, што захаваліся на гэтай мове, якія дапамаглі б палепшыць якасць перакладу», — цытуе прадстаўнікоў «Яндэкса» агенцтва Інтэрфакс.

Сіндарын каманда Яндэкса дадала ў перакладчык да дня нараджэння Джона Р. Р. Толкіна — 3 студзеня. Пры стварэнні сіндарына Толкіен грунтаваўся на валійскай мове. Таксама эльфійская ўключае элементы стараангельскай і старажытнаскандынаўскай моў.

Каментары3

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць