Грамадства33

ЭС падоўжыў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў яшчэ на год

Застаюцца замарожанымі таксама іхныя рахункі.

Савет міністраў па транспарце, тэлекамунікацыях і энергетыцы Еўрасаюза 7 красавіка падоўжыў яшчэ на год дзеянне санкцый у дачыненні да шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс‑службе Савета ЕС.

Паводле слоў супрацоўніка прэс‑службы, спіс чыноўнікаў пакінуты без змяненняў. Аднак, падкрэсліў ён, у любы момант санкцыі могуць быць перагледжаны, а спіс — пашыраны ці скарочаны. «Асновай для перагляду санкцый будзе поўнае і безумоўнае вызваленне ў Беларусі палітзняволеных, а таксама правядзенне свабодных, сумленных і дэмакратычных выбараў восенню гэтага года», — падкрэсліў прадстаўнік прэс‑службы.

Нагадаем, санкцыі прадугледжваюць абмежаванне на ўезд на тэрыторыю краін ЕС шэрагу чыноўнікаў, а таксама замарожванне іх фінансавых рахункаў.

У першапачатковы спіс чыноўнікаў, якія, на думку ЕС, датычныя да знікнення ў Беларусі палітыкаў у 1999—2000 гадах, былі ўключаны цяперашні міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы кіраўнік МУС Юрый Сівакоў і камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.

У снежні 2004 года, пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, спіс папоўнілі кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына і начальнік палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юрый Падабед.

У красавіку 2006 года спіс быў пашыраны да 37 чалавек, адказных, на думку ЕС, за парушэнне правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. У прыватнасці, у спіс уключаны Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас і яго намеснікі Наталля Пяткевіч, Анатоль Рубінаў, Алег Праляскоўскі, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў, член Савета Рэспублікі Мікалай Чаргінец.

23 кастрычніка 2006 года ў спіс неўязных былі дададзены яшчэ чатыры чыноўнікі: суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Аляксей Рыбакоў і дзяржабвінаваўца Сяргей Бортнік — за прыгавор экс‑кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну, а таксама суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Леанід Ясіновіч і дзяржабвінаваўца Андрэй Мігун — за прыгавор актывістам незарэгістраванай арганізацыі «Партнёрства».

Крыху пазней да рашэння Еўрасаюза далучыліся яшчэ каля 10 краін, якія не ўваходзяць у ЕС.

БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца5

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову43

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца5

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць