Эканоміка1111

У Магілёве ўведзены курортны збор

На тэрыторыі Магілёва уведзены курортны збор. Такое рашэнне прынятае Магілёўскім гарадскім саветам дэпутатаў.

Курортны збор уведзены 1 студзеня 2016 года. Яго плацельшчыкамі прызнаюцца фізічныя асобы, за выключэннем тых, хто накіраваны на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Такі збор ўводзіцца на год, затым пры неабходнасці можа быць прынятае аналагічнае рашэнне, паведаміў БелаПАН старшыня Магілёўскага гарадскога савета дэпутатаў Сяргей Іваноў. Паводле яго слоў, ініцыятыва ўвядзення курортнага збору зыходзіць ад гарвыканкама і нацэленая на папаўненне бюджэту горада з дапамогай аднаго з дазволеных заканадаўствам мясцовых збораў.

«Мы стварылі на ўзроўні горада заканадаўчую базу, але практычную рэалізацыю пакуль не пачыналі», — адзначыў Іваноў. Ён паведаміў, што яшчэ неабходная наяўнасць ведамасных нарматыўных актаў па вызначэнні, якія арганізацыі і за якія паслугі будуць спаганяць курортны збор. Тым больш што санаторна-курортных устаноў — санаторыяў, пансіянатаў, дамоў адпачынку, лячэбніц — на тэрыторыі Магілёва няма.

Згодна з распаўсюджанай Магілёўскім гарвыканкамам інфармацыі, падатковая база курортнага збору вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкі ў санаторна-курортную і аздараўленчую арганізацыю. Стаўка збору складзе «3% падатковай базы». Падатковым перыядам курортнага збору прызнаецца каляндарны квартал. Сума збору вылічаецца як вытворнае падатковай базы і стаўкі курортнага збору.

Выплата курортнага збору будзе ажыццяўляцца плацельшчыкамі шляхам перадачы сум санаторна-курортным або аздараўленчым арганізацыям, якія ажыццяўляюць прыём і пералік грошай у бюджэт Магілёва не пазней за 22-ю лічбу месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам.

Санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі павінны не пазней за 25-ю лічбу месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам, падаць у падатковы орган інфармацыю аб пералічэнні курортнага збору ў адвольнай форме.

Падатковая дэкларацыя па курортнаму збору не падаецца. Сумы курортнага збору не ўключаюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў выдаткі па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы21

У сераду будзе да +31°С

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц8

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць