Эканоміка22

Тарыфы на асвятленне пад'ездаў вызначылі ў Мінску

Тарыф на электраэнергію ў месцах агульнага карыстання жылых дамоў і сілавую энергію, якая выдаткоўваецца на рух ліфтаў, складзе 1 188 рублёў за 1 кВт.гадз. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Юлія Сагайдак.

Паводле аналізу спажытай у месцах агульнага карыстання электраэнергіі, у сярэднім на 1 кв.м кватэры выходзіць 200 рублёў у месяц. Але на гэтай паслузе можна зэканоміць, напрыклад, замяніўшы звычайныя лямпачкі ў пад'ездах на зберагальныя або ўсталяваўшы датчыкі, якія рэагуюць на рух і будуць уключаць электраэнергію ў прысутнасці людзей і выключаць, калі на пляцоўцы або ў пад'ездзе нікога не будзе.

Выдаткі на сілавую энергію, якая траціцца на рух ліфта, у сярэднім у месяц складалі 6 800 рублёў на кожнага зарэгістраванага ў кватэры. Тарыф на тэхабслугоўванне ліфта, па якім мінчане будуць плаціць незалежна ад тэрміну эксплуатацыі і зносу пад'ёмніка, складзе 617 рублёў на квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання.

Па словах Юліі Сагайдак, новыя тарыфы на паслугі па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў у шматпавярховых дамах Мінска стануць вядомыя да канца гэтага тыдня.

Каментары2

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць