Культура55

Нядоўга музыка іграла. «Пляцоўка-хол» — усё?

Клюб з нацыянальным антуражам, які адчыніўся на месцы ранейшага «Цэнтру» на цокальным паверсе Палаца Рэспублікі, заявіў пра сябе ў верасьні 2015 году.

Апроч зьнешняга антуражу — вышыванкі на сьценах, дранікі і бабкі на сталах, беларускамоўнае мэню і абслугоўваньне — адміністрацыя абяцала праводзіць беларускія канцэрты і штрафаваць афіцыянтаў, якія будуць гаварыць па-расейску.

«Расейскамоўныя песьні будуць гучаць толькі ў тым выпадку, калі яны выконваюцца беларускім сьпеваком. Яшчэ ёсьць ідэя перакладаць расейскі тэкст на беларускую мову. У нас будуць вакалісты, якія змогуць сьпяваць такія пераклады, цалкам запаўняючы танцавальную праграму», — казала ў інтэрвію Свабодзе арт-дырэктарка «Пляцоўкі-хола» Алена Галушка.

У такім фармаце клюб працаваў крыху больш за тры месяцы. 27 студзеня стала вядома, што «Пляцоўка-хол» зачынена. «Эўрарадыё» са спасылкай на супрацоўніцу клюбу Сьвятлану Рамонку паведаміла, што адміністрацыя ўстановы сутыкнулася з унутранымі праблемамі, агучваць якія не зьбіраецца, але празь некалькі тыдняў зьбіраецца адчыніцца зноў. Пакуль усе мерапрыемствы адмененыя.

Адным з партнэраў «Пляцоўкі-хола» была «Арт Сядзіба». За тры месяцы існаваньня клюбу яна правяла там пяць канцэртаў, на якіх выступалі Вінсэнт, гурты HURMA, Амарока і NAVI.

«Яшчэ да афіцыйнага адкрыцьця «Пляцоўкі-хола» да «Арт Сядзібы» зьвярнулася на той момант арт-дырэктарка клюбу Алена Галушка і прапанавала супрацу, каб мы там ладзілі свае мерапрыемствы і тым самым прыводзілі людзей у гэтую ўстанову. Нам стала цікава, мы зладзілі там некалькі мерапрыемстваў», — кажа дырэктар «Арт Сядзібы» Павал Белавус.

Чаму зачынілася «Пляцоўка-хол»? Павал Белавус лічыць, што крэатыўная група, зрабіўшы стаўку на нацыянальны стыль, абмежавалася толькі зьнешнімі атрыбутамі, але не змагла стварыць сапраўдную беларускую атмасфэру:

«Людзі, якія адчынілі «Пляцоўку-хол», з мэдыйных паведамленьняў зразумелі, што ёсьць попыт на беларускую мову, беларускамоўную культуру, вышыванкі і нацыянальныя арнамэнты. Яны вырашылі, што дадуць клюбу беларускі назоў, аформяць сьцены ў псэўдабеларускім стылі — і атрымаюць натоўпы наведнікаў. Але праблема ў тым, што гэтага мала. Па-першае, трэба ўмець працаваць з адпаведнай аўдыторыяй, а па-другое, самому жыць беларушчынай — гаварыць па-беларуску і прытрымлівацца беларускіх каштоўнасьцяў. Людзі, якія працавалі над іміджам «Пляцоўкі-хола», безумоўна, прафэсіяналы. Але яны займаліся звычайнымі клюбамі — дыскатэкамі і дыджэямі, але яны не жылі ў беларускім асяродзьдзі і не размаўлялі штодзённа па-беларуску, дый, шчыра кажучы, былі далёкія ад гэтай культуры. Таму падчас нашых супольных канцэртаў я бачыў, што ідэя ёсьць і яна добрая, але да канца рэалізаваць яе няма магчымасьці. Таму было адразу зразумела, што доўга «Пляцоўка-хол» не працягне, хоць ідэя і месца вельмі добрыя».

Павал Белавус адзначыў, што падобная сытуацыя з новым пунктам хуткага харчаваньня «Маэстра», які адчыніўся каля вакзалу і таксама ў нацыянальным стылі:

«Таксама добрая ідэя, добрае афармленьне ў нацыянальным стылі. Але — з калёнак гучыць расейская папса. Адпаведна, няма той атмасфэры, якая павінна быць у такім месцы. Не хапае шчырай аўтэнтычнасьці, якая толькі і можа прыцягнуць людзей у месца такога кшталту. Атрымліваецца савецкая Беларусь, а каб атрымалася Беларусь сапраўдная — трэба, каб гэта было і ў галаве».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся1

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся1

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць