Грамадства4040

Чарнасоценцы: «Год культуры ў Беларусі дыскрымінуе рускамоўную большасць»

На сайце ўрада з’явіўся «Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 Года культуры». Спіс утрымлівае аж 121 пазіцыю.

Цікавым падаецца раздзел «Палітычная культура». Звяртае ўвагу, што менавіта сюды ўключылі правядзення «Дня вышыванкі» ў ліпені. Адказным за правядзенне прызначаны БРСМ.

Пунктам 19 ідзе: «Правядзенне з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі шырокамаштабнай растлумачальнай работы па пытаннях рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, у тым ліку грашовых сродкаў, а таксама павышэння эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў». У мерапрыемствы да года культуры ўключаюць нават такія: «Асвятленне на сайтах рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў кіравання, у друкаваных сродках масавай інфармацыі ходу рэалізацыі Дырэктывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Экономия и бережливость – главные факторы экономической безопасности государства» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 146, 1/8668)».

У абавязкі Нацбанка і аблвыканкамаў уваходзіць правядзенне з насельніцтвам інфармацыйнай працы па пытаннях правядзення дэнамінацыі.

Варта адзначыць, што многія мерапрыемствы, якія ўключаныя ў план, праходзяць і так кожны год без усялякіх «Гадоў культуры», як «Славянскі базар», «Гальшанскі замак», «Паўночныя Афіны», «Кліч Палесся», «Александрыя збірае сяброў», «Ноч музеяў».

Сярод юбілеяў і круглых датаў адзначаныя 140-годдзе Цёткі, 125-годдзе Багдановіча, 120-годдзе Кандрата Крапівы, 95-годдзе Шамякіна і Мележа, 75-годдзе Мулявіна.

Пункт 45 прадугледжвае «рэалізацыю мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны». Аднак ён налічвае толькі два пункты: завяршэнне першай чаргі рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы і завяршэнне рэканструкцыі з рэстаўрацыяй помніка архітэктуры XVIII стагоддзя Свята-Пакроўскага манастыра ў Талачыне.

Ёсць цэлы раздзел, які прыгожа называецца «Пашырэнне выкарыстання беларускай мовы». Здавалася б, добрая ініцыятыва, аднак на справе не ўсё так добра. «Пашырэнне» абмяжоўваецца правядзеннем некалькіх культурных імпрэзаў і круглых сталоў да Дня роднай мовы, арганізацыя Дня пісьменнасці ў Рагачове, сустрэчы з пісьменнікамі, пашырэнне гурткоў краязнаўцаў.

Дастаткова цікавым мог выглядаць пункт 60 «Павелічэнне аб’ёмаў вяшчання на беларускай мове ў інфармацыйных і аналітычных праграмах», аднак гэта тычыцца толькі перадач і навін пра культуру. Зноў сутыкаемся са старой заганнай традыцыяй, што па-беларуску можна гаварыць толькі пра літаратуру і мастацтва, а вось пра спорт, шоу-бізнэс ці эканоміку – не.

Аднак нават такі куртаты спіс мерапрыемстваў выклікае зубоўны скрыгат на расійскіх шавіністычных сайтах. Напрыклад, regnum.ru адрэагаваў так:

«Раздзел «Пашырэнне выкарыстання беларускай мовы» змяшчае дзясятак мерапрыемстваў, якія відавочна дыскрымінуюць рускамоўную большасць Беларусі.

«Белорусізатары» пад «роднай мовай» разумеюць зусім не рускую, якая мае роўны статус з беларускай, што замацавана Канстытуцыяй, але не перашкаджае шматгадовай практыцы знішчэння рускамоўнай тапанімікі і іншым мерапрыемствам у рамках дэрусіфікацыі.

«Улады постсавецкай рэспублікі ў межах палітыкі «беларусізацыі» спрабуюць стварыць новую ідэнтычнасць беларусаў. Рэалізуючы дадзены курс, у «беларусы» і «знакамітыя землякі» запісваюцца прадстаўнікі культур іншых народаў — напрыклад, польскі тэрарыст Вікенцій Каліноўскі, польскі кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, польскі паэт Адам Міцкевіч і многія іншыя» – піша regnum.ru.

Ну а ў мерапрыемствы да «Года культуры» ўключылі нават правядзенне рэспубліканскіх суботнікаў у красавіку і азеляненне гарадскіх клумбаў.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў51

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў51

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць