Меркаванні

Déjà-візыт

Таваразварот паміж Беларусьсю й Віетнамам летась склаў усяго 63 мільёны даляраў. Але Лукашэнка паабяцаў, што праз 2‑3 гады гэтая лічба павялічыцца ў 10 разоў. Кіраўнік Беларусі, мусіць, забыўся, што практычна тое самае ён казаў падчас папярэдняга свайго візыту

Усе замежныя паездкі Аляксандра Лукашэнкі праходзяць па адным і тым сцэнары. Дзяржаўныя СМІ тлумачаць, якую вялікую ролю адыгрываюць адносіны Беларусі зь Віетнамам (Кітаем, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Вэнэсуэлай…). Пры гэтым адзначаецца, што двухбаковыя дачыненьні маюць невычарпальны патэнцыял, які, на жаль, дагэтуль мала выкарыстоўваўся. Аднак пасьля візыту кіраўніка Беларусі ўсё зьменіцца. Таваразварот павялічыцца, прынамсі, у некалькі разоў, а палітычныя і культурныя сувязі пашырацца.

Да гэтага абавязкова дадаецца, што падчас візыту падпісаныя дзясяткі дамоваў пра супрацоўніцтва ў розных галінах. А сам Аляксандр Лукашэнка знайшоў поўнае паразуменьне па ўсіх пытаннях з кіраўніком Віетнаму (Кітаю, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Вэнэсуэлы…).

Менавіта так усё адбывалася і гэтым разам у Ханоі. Перадусім Аляксандр Лукашэнка адзначыў блізкасьць мадэляў разьвіцьця дзьвюх дзяржаў.

«У нас агульная ідэалягічная аснова», — заявіў кіраўнік Беларусі.

Гэта вельмі цікавая заява з улікам таго, што у віетнамскай Канстытуцыі дагэтуль замацаваная кіруючая роля камуністычнай партыі. Генэральны сакратар КПВ Нонг Дык Мань фактычна зьяўляецца кіраўніком дзяржавы.

Цяперашні таваразварот паміж Беларусьсю й Віетнамам зьяўляецца сьмешным. За мінулы год ён склаў усяго 63 мільёны даляраў. Але Лукашэнка паабяцаў, што праз 2‑3 гады гэтая лічба павялічыцца ў 10 разоў.

Кіраўнік Беларусі, мусіць, забыўся, што практычна тое самае ён казаў падчас папярэдняга свайго візыту ў Віетнам. Ад тае пары мінула 11 гадоў, але, як сьведчаць згаданыя вышэй лічбы і асабістыя прызнаньні Лукашэнкі, «эканамічна‑гандлёвыя стасункі паміж нашымі краінамі знаходзяцца на нізкім узроўні».

Чакаць прарываў ад новага візіту наўрад ці выпадае.

Адзіны больш‑менш канкрэтны вынік — кантракт на пастаўку 500 трактараў «Беларусь». Аднак МТЗ прадаў бы іх Віетнаму і без дапамогі Лукашэнкі.

Акрамя іншага, Лукашэнка прапанаваў Віетнаму выкарыстоўваць Беларусь як «стратэгічную пляцоўку» ў Эўропе. Самае цікавае, што падобныя прапановы ўжо не аднойчы гучалі на адрас Кітаю. У 2005 годзе кіраўнік Беларусі заявіў, што наша краіна гатовая адстойваць інтарэсы Паднябеснай у Старым Свеце. Напачатку бягучага году сьцвярджалася, што Беларусь — «апірышча Кітаю» ў Эўропе. Аднак падобна, што кітайскіх таварышаў гэтая пэрспэктыва не спакусіла. Таму цяпер даводзіцца прапаноўваць свае паслугі Віетнаму,

Пройдзе час, і пра гэты візыт будуць памятаць хіба спэцыялісты. Бо чым усё сканчаецца, распавёў сам Лукашэнка. 27 сакавіка на нарадзе па пытаньнях супрацоўніцтва з краінамі Пэрсыдзкай затокі ён заявіў, што незадаволены ўзроўнем рэалізацыі дамоўленасьцяў, дасягнутых падчас замежных візытаў.

«Мяне насьцярожвае невыкананьне альбо неадпаведнае выкананьне дамоўленасьцяў па выніках замежных візытаў, — казаў кіраўнік дзяржавы. — Вы ведаеце мае патрабаваньні: ніякіх турыстычных паездак. Калі адбываюцца візыты, а тым больш візыты на вышэйшым узроўні, яны павінны прыносіць краіне канкрэтныя вынікі. Калі адбываюцца візыты на вышэйшым узроўні, то ўсе гавораць, што атрымалася дасягнуць добрых дамоўленасьцяў. А дзе вынік?»

Гэтае пытаньне так і застаецца без адказу.

Паводле: Валеры Філін, SvabodaBY.net

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране9

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі3

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране9

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць