Грамадства66

Жыхар Полацка стварыў інтэрнэт-петыцыю за вяртанне гораду асаблівага статуса

Жыхар Полацку Мікола Шарах стварыў інтэрнэт-пэтыцыю за тое, каб вярнуць Полацку ранейшы статус.

Пашкоджаны помнік літары «Ў»
Пашкоджаны помнік літары «Ў».

Пашкоджаны помнік літары «Ў»

Брук на плошчы Свабоды.
Брук на плошчы Свабоды

Брук на плошчы Свабоды

«Горка назіраць, як з кожным днём горад не разьвіваецца, а прыходзіць у заняпад. Полацак мог бы стаць выбітным турыстычным цэнтрам, але турыстаў тут асабліва і няма. У парадку падтрымліваюцца хіба што «хрэстаматыйныя» аб’екты, як Сафійскі сабор.

Помнік Сімяону Полацкаму — адзін зь нешматлікіх дагледжаных аб’ектаў
Помнік Сімяону Полацкаму — адзін зь нешматлікіх дагледжаных аб’ектаў.

Прымалася праграма разьвіцьця гораду, але не відаць, каб яна дзейнічала — дарогі разьбітыя, асабліва за пару соцень мэтраў ад цэнтру. Была праграма па рэгенэрацыі гораду, але не відаць, каб аднаўляліся помнікі архітэктуры…

Двор у цэнтры Полацку
Двор у цэнтры Полацку.

Двор у цэнтры Полацку

Аўтобусны прыпынак
Аўтобусны прыпынак.

Амаль кожны, хто падпісаў пэтыцыю, камэнтуе ініцыятыву Міколы Шараха — падтрымлівае ягонае імкненьне паспрыяць адраджэньню Полацку. Сам спадар Мікола гаворыць, што яго натхніла нядаўняе інтэрвію Ўладзімера Арлова, знакамітага пісьменьніка-земляка.

«Галоўная прыкмета гэтай тэндэнцыі да заняпаду Полацку ва ўсіх навідавоку. Ужо два гады як у цэнтры гораду турыстаў палохае разьбіты барбарамі-беларусафобамі ўнікальны, адзіны ў Беларусі і ў сьвеце культурны аб’ект — матэрыяльны сымбаль літары «Ў». Пра гэта дзясяткі разоў пісала дзяржаўная і недзяржаўная прэса, прымала пастановы Таварыства беларускай мовы, але з раённых уладаў як з гусі вада!

Надпіс
Надпіс «Ад Эўфрасіньні да Скарыны, ад Полацку пачаўся сьвет» ужо нечытэльны.

Відавочна дэградуе адна з галоўных турыстычных вуліц — вуліца Ніжне-Пакроўская, на нашых вачох на ёй зьнікае драўляная забудова канца 19 — пачатку 20 стагодзьдзяў. Незадоўга да таго, як горад ператварылі ў шараговы райцэнтар, з ініцыятывы віцебскага абласнога кіраўніцтва была прынятая праграма разьвіцьця Полацку, якая прадугледжвала рэгенэрацыю тэрыторыі Верхняга замка і расчыстку рэчышча Палаты ад Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра да Дзьвіны са стварэньнем так званай «сьцежкі Эўфрасіньні». Гэтая праца на сёньняшні дзень спыненая. Разбураюцца незакансэрваваныя руіны бэрнардзінскага касьцёла ў Задзьвінні. І гэты сумны пералік я мог бы доўжыць і доўжыць».

Гістарычны будынак вымагае рэстаўрацыі ці хаця б рамонту
Гістарычны будынак вымагае рэстаўрацыі ці хаця б рамонту.

Лёс Полацку, раней паўнавартаснага гораду, а цяпер шараговага райцэнтру, зьмяніў указ Аляксандра Лукашэнкі № 27 ад 14 студзеня 2013 году. Паводле гэтага дакумэнту, былі аб’яднаныя ў новыя адміністрацыйныя адзінкі Полацак і Полацкі раён, а таксама Ворша і Аршанскі раён. Былі скасаваныя органы гарадзкой улады — гарсаветы і гарвыканкамы. У Полацку цяпер існуюць толькі райсавет і райвыканкам, падпарадкаваныя Віцебскаму аблвыканкаму. Гэта было зроблена нібыта дзеля «канцэнтрацыі матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў». На справе рэсурсаў не паболела, а паменела: Полацак абласныя ўлады цяпер разглядаюць як шараговы райцэнтар, мала зважаючы на ягоную гістарычную ролю і турыстычны патэнцыял.

Каментары6

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў20

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць