Улада66

Лукашэнка: Абяцаная Расіяй дапамога заключаецца ў рэфінансаванні крэдытаў і пазычаннях у ЕАБР

Абяцаная Расіяй фінансавая дапамога Беларусі заключаецца ў рэфінансаванні крэдытаў і пазычаннях у Еўразійскага банка развіцця, паведаміў Аляксандр Лукашэнка 16 лютага на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу.

«Расіяне, пры ўсёй складанасці, вуснамі і прэм'ера, і прэзідэнта Расіі, з якімі я двойчы сустракаўся за тыдзень, прама сказалі: у нас няма іншага выйсця, як падтрымліваць Беларусь, таму што нашы там інтарэсы, мы шмат у чым залежым ад Беларусі», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра свой нядаўні візіт у Расію і адзначыў, што «былі праведзеныя вельмі сур'ёзныя перамовы з вышэйшым кіраўніцтвам». «Сітуацыя няпростая, але не смяротная. І яны кажуць: так, не смяротная ні ў вас, ні ў нас. Але мы бачым нейкія разрывы ў фінансаванні і гэтак далей, мы дапаможам, у плане рэфінансавання і запазычання праз Еўразійскі банк развіцця», — паведаміў Лукашэнка.

Ён назваў гэтае рашэнне расійскага боку пазітыўным. «Пазітыўны, нармальны трэнд на тое, каб мы разам, узяўшыся за рукі, выходзілі з гэтай складанай сітуацыі. І мы выйдзем з яе, не такія былі часы», — сказаў афіцыйны лідар.

Нагадаем, беларускія ўлады вядуць перамовы аб атрыманні двух буйных запазычанняў — крэдытаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на 2 млрд. долараў і МВФ на 3 млрд даляраў. Частку новых запазычанняў улады плануюць накіраваць на рэфінансаванне старых даўгоў. Плацяжы па абслугоўванні і пагашэнні знешняга дзярждоўгу, якія трэба будзе ажыццявіць у 2016 годзе, Мінфін ацэньвае ў 3,3 млрд даляраў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў альбом, прысвечаны паўстанцам 1863 года. Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў5

Герман Грэф назваў пытанне, якое хвалюе ўсіх расіян — як мага хутчэйшае сканчэнне ваенных дзеянняў6

Пажар патушылі, але кватэры залілі. Спецыялісты пра тое, як ацаніць шкоду1

У Ратамцы растлумачылі, чаму ўладальнікам коней не працягнулі дамовы3

«Мая пазіцыя адносна сілавікоў пасля перамогі простая». Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»6

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць41

Калеснікава расказала пра сустрэчу з дыпламатам, які ўдзельнічаў у вызваленні палітвязняў5

У Мексіцы з'явіўся свой Бэтмен, які палюе на вулічных злодзеяў і прывязвае іх да ліхтарных слупоў ФОТЫ2

Пасля Кітая Лукашэнка скіруецца ў Інданезію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць