Грамадства66

150 чалавек прыйшлі на Агульнанацыянальную дыктоўку ў Магілёве, у тым ліку ідэолаг аблвыканкама

Літаратара Міхася Зарэцкага згадалі магілёўцы напісаўшы да Міжнароднага дня роднай мовы дыктоўку па ягоным творы «Кветка пажоўклая». Сёлета беларускую дыктоўку ў Магілёве пісалі дзявяты раз. Арганізавала яе гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы пры садзейнічаньні адміністрацыі Палацу культуры вобласьці.

Адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы і згадаць творчасьць рэпрэсаванага ў сталінскія часы пісьменьніка ў Палац культуры прыйшло больш за сто пяцьдзесят чалавек.

У Магілёве беларускую дыктоўку апошнія некалькі год прысьвячаюць мясцовым літаратарам, пра якіх грамадзкасьць ведае няшмат. 2016 год юбілейны для Міхася Зарэцкага (Касянкова). Сёлета яму 115 год, адзначае старшыня суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў.

«Дзяцінства пісьменьніка прайшло на Магілёўшчыне пад Шкловам у вёсцы Зарэчча, таму ў яго і псэўданім Зарэцкі. Вучыўся ён у Магілёве — у мясцовай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі. У ёй адвучылася немалая кагорта гісторыкаў, пісьменьнікаў, грамадзкіх дзеячаў. У трыццатых гадах мінулага стагодзьдзя Зарэцкі быў адзін з самых слынных і папулярных беларускіх пісьменьнікаў. Яго рэпрэсавалі і на доўгія гады забылі. Наш абавязак вяртаць зь небыцьця такіх літаратараў. Ён наш зямляк і хто, калі ня мы яго прыгадаем», — зазначыў Алег Дзьячкоў.

Сёлетняя дыктоўка стала самай масавай за ўсе гады яе напісаньня ў Магілёве. Вітаць удзельнікаў прыйшоў начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы Магілёўскага аблвыканкаму Андрэй Кунцэвіч. Сам ён, аднак, дыктоўкі не пісаў, але ў сваёй вітальнай прамове адзначыў важную ролю нацыянальнай мовы для існаваньня народу.

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі» — гэты выраз клясыка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча яскрава сьведчыць пра вялізную значнасьць, якую адыгрывае мова ў жыцьці народу, — казаў Андрэй Кунцэвіч. — І не здарма выкарыстаньне ды пашырэньне роднай мовы — адна з найбольш важных задач у Год культуры, які абвешчаны сёлета ўказам прэзыдэнта нашай краіны».

Чыноўнік падзякаваў суполцы ТБМ і Палацу культуры вобласьці за арганізацыю дыктоўкі і тым, што прыйшоў на яе, каб адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы.

«Я ўпэўнены, што толькі разам праз кансалідацыю, і сумесныя намаганьні мы зможам паказаць усяму сьвету, што ёсьць такі народ беларусы», — гэткімі словамі скончыў прамову начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы аблвыканкаму.

Урывак з твору Міхася Зарэцкага пад дыктоўку пісалі магілёўцы блізу гадзіны. Прыйшлі на яе людзі сталага веку і моладзь. Нямала было тых хто наведаўся на яе ўпершыню. 

«Напісаньне дыктоўкі заклікае нас да патрыятызму і большай любові да радзімы, — патлумачыла сэнсу свайго ўдзелу ў напісаньні Агульнанацыянальнай дыктоўкі адна з маладых удзельніц. — Для мяне важна было больш даведваемся пра творчасьць Зарэцкага. А яшчэ я ніколі ня ўдзельнічала ў такіх незвычайных мерапрыемствах. Яно захапляе».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў3

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю7

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады23

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў3

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць