Грамадства11

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара

16 кастрычніка праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 886 чалавек.

У спіс палітзняволеных дадалі наступныя прозвішчы:

Галіна Усцюгова, Віктар Масько, Антон Дакучаеў, Інга Казючыц, Сяргей Казінскі, Святаслаў Падвашэцкі, Дзмітрый Зара і Аляксандр Руткевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Сярод новапрызнаных палітвязняў — адстаўны падпалкоўнік Дзмітрый Зара, якога сілавікі палічылі аналітыкам былога «міністра абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Валерыя Сахашчыка. Як і чаму ён апынуўся ў Беларусі, пакуль не вядома, але арышт Зары прывёў да таго, што КДБ як катком прайшоўся па афіцэрскім складзе авіябазы ў Мачулішчах.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 888 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават змяншаецца, часам заўважна. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі змяншаюцца, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, у тым ліку пры пасярэдніцтве ЗША, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Каментары1

  • Не, не можа быть.
    16.10.2026
    Дзмітрый Зара, гэта тое што галоўны рэдактар Reform казаў што адкуль у НН такая інфармацыя, што па ягоных сведчаннях затрымалі вайсковаслужбоўцаў, дык гэта ўсё чуткі, а ў спіс палітзняволеных могуць толькі з падачы інфармацыі ад КДБ залічыць. А дзе ў смі гэты кейс? Яго пахіцілі, ці ён сам прыехаў у Беларусь? А што зараз санкцыі здымаць, каб вызваліць гэтага чалавека? А потым калектыўна радавацца. А пілоты тыя, якіх закрылі, яны не трапілі ў спіс палітзняволеных? Ненене. Калі так, тады я супраць вызвалення палітзняволеных. А дзе гарантыя што гэта 100% не агенты КДБ, якія ўзрываць будуць Еўропу потым, калі іх вызваляць і на грошы ЕС усю дапамогу дадуць? Што з гэтым Зарай, можа раскажуць праваабаронцы, за каго мы павінны змяншаць ціск на Лукашэнка? ненене

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць