На Палессі цяпер сваё жніво. Толькі замест бульбы і збожжа — журавіны, а замест звыклых палёў — цэлыя плантацыі чырвоных ягад.

На вытворчым участку «Палескія журавіны» ААТ «Парахонскае» ў Пінскім раёне ідзе збор ураджаю. У гэтым сезоне тут разлічваюць атрымаць каля 100 тон журавін. Як выглядае гэтае незвычайнае ягаднае жніво, паказвае Onliner.by.
Самае цікавае ў такім зборы — сам працэс. Журавіны тут збіраюць незвычайным спосабам: плантацыі спецыяльна затапляюць вадой, а затым па іх пускаюць трактары-амфібіі.
Тэхніка аддзяляе ягады ад кустоў, і тыя ўсплываюць на паверхню. Усё дзякуючы невялікім паветраным поласцям унутры журавін, якія не даюць ім патануць.

Паступова вада ператвараецца ў суцэльнае чырвонае палатно. Рабочыя з дапамогай спецыяльных пантонных загарод сцягваюць ягады да краю ўчастка, адкуль іх па транспарцёры загружаюць у прычэпы.
Далей журавіны адпраўляюць на сартаванне, дзе выдаляюць лісце, траву і пашкоджаныя плады. Пасля гэтага ягады гатовыя да продажу або замарожвання.




















Каментары
[Зрэдагавана]