Мінчанка паўдзельнічала ў конкурсе прыгажосці і выйграла паездку. Але адпачынак так і не адбыўся
45‑гадовая мінчанка паўдзельнічала ў конкурсе прыгажосці і атрымала ў падарунак сертыфікат на турыстычную паездку.

Праўда, скарыстацца ім яна так і не змагла, а замест бясплатнага адпачынку страціла амаль 600 рублёў, піша Onliner.by.
Інфармацыю пра конкурс жанчына знайшла ў месенджары. Мерапрыемства было камерцыйным, а пасля яго завяршэння ўсім удзельніцам уручылі падарункавыя сертыфікаты на паездку ад замежнай турыстычнай кампаніі.
Праз некаторы час мінчанка вырашыла скарыстацца падарункам. Для гэтага ёй прапанавалі адсканаваць QR-код, зарэгістравацца і ўнесці плацёж для актывацыі сертыфіката.
Жанчына выканала інструкцыі і перавяла каля 600 рублёў на замежны рахунак. Аднак пасля гэтага прадстаўнікі кампаніі перасталі выходзіць на сувязь. Абяцанай паездкі мінчанка так і не дачакалася.
Па факце махлярства распачатая крымінальная справа.
Каментары