Свет2222

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Увесці «пякельныя санкцыі» яго абавязваў да 18 кастрычніка закон, прыняты Кангрэсам.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Дональд Трамп увёў новыя маштабныя санкцыі супраць Расіі і тарыфы супраць краін, якія купляюць у яе нафту і газ, — і тут жа адмяніў іх. Увесці «пякельныя санкцыі» яго абавязваў да 18 кастрычніка закон, прыняты Кангрэсам, піша Бі-бі-сі.

Эксперты чакалі менавіта такога развіцця падзей, паколькі Трамп паслядоўна праводзіць палітыку збліжэння з Расіяй і спрабуе вярнуць Уладзіміра Пуціна на міжнародную арэну.

Амаль усе санкцыі ЗША супраць Расіі за ўварванне ва Украіну ў 2022 годзе дагэтуль былі ўведзеныя ўказамі прэзідэнта, і Дональд Трамп мог адмяніць іх у любы момант. Новы акт заканадаўча замацоўвае існыя абмежаванні і абавязвае Трампа ўвесці новыя.

Аднак ён жа дае прэзідэнту права прыпыняць любыя санкцыі супраць Расіі пад падставай абароны нацыянальных інтарэсаў ЗША.

Трамп гэтым правам і скарыстаўся.

Увечары апошняга працоўнага дня перад заканчэннем адведзенага законам 30‑дзённага тэрміну ён выдаў указ, якім увёў і тут жа на нявызначаны тэрмін прыпыніў усе прапісаныя ў дакуменце новыя санкцыі.

«Гэтым я прыпыняю прымяненне санкцый, абмежавальных мер і пошлін, прадугледжаных законам Грэма, — гаворыцца ў пятнічным указе Трампа. — Я накіраваў у Кангрэс афіцыйнае пацвярджэнне таго, што прадастаўленне такой адтэрміноўкі на дадзеным этапе адпавядае нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў».

Такую ж падставу Трамп нядаўна выкарыстаў для таго, каб чарговым разам не ўзмацніць, а аслабіць санкцыі. Пасля размовы з Пуціным тыдзень таму Трамп зняў забарону на закупку расійскага дызеля «ў інтарэсах амерыканцаў», якія пакутуюць ад высокіх цэн напярэдадні прамежкавых выбараў у Кангрэс.

Трамп і да гэтага прыпыняў санкцыі супраць расійскай нафтавай прамысловасці — галоўнай крыніцы даходаў Крамля на вайну. З той жа мэтай — збіць цэны на нафту, бензін і дызель, якія падскочылі праз яго вайну з Іранам.

Вайна гэтая ў разгары, цэны працягваюць расці і нават без эскалацыі дэфіцыт захаваецца прынамсі да вясны 2027 года, папярэдзіла на гэтым тыдні Міжнароднае энергетычнае агенцтва (IEA). А значыць, у Трампа і далей будуць падставы змякчаць санкцыі супраць Расіі, а не рабіць іх больш жорсткімі, як загадвае новы закон імя нябожчыка сенатара Ліндсі Грэма.

«Трамп заўсёды хацеў зняць санкцыі»

«Тое, што Трамп здымае санкцыі з Расіі, не павінна здзіўляць нікога, хто сачыў за ім апошнія дзесяць гадоў. Гісторыя з дызелем і прамежкавымі выбарамі — толькі падстава, а не прычына. Ён робіць гэта таму, што заўсёды хацеў зняць санкцыі з Расіі», — піша Рут Дэерманд, эксперт па Расіі з Каралеўскага каледжа Лондана.

Яна нагадвае, што як толькі Дональд Трамп у першы раз стаў прэзідэнтам у 2017 годзе, Кангрэс паспяшаўся заканадаўча замацаваць усе ўведзеныя да таго моманту ўказамі Барака Абамы санкцыі супраць Расіі за Крым, Данбас і ўмяшанне ў амерыканскія выбары 2016 года, каб Трамп не мог адмяніць іх.

Трамп неахвотна падпісаў прыняты пераважнай большасцю закон CAATSA, але ўводзіць санкцыі не спяшаўся да 2018 года.

Гісторыя першага тэрміну з дзіўнай дакладнасцю паўтарылася з вяртаннем Трампа на другі ў 2025 годзе.

Як толькі ён заехаў у Белы дом, узмацненне санкцыйнага ціску на Расію з боку ЗША сышло на нішто, адзначае амерыканскі Цэнтр стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS).

Кангрэс тым часам паспрабаваў узаконіць ужо новы набор санкцый, уведзены ўказамі Джо Байдэна пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 2022 года. І зноў Трамп супраціўляўся.

«Трамп настолькі супраць антырасійскіх санкцый, што Белы дом амаль паўтара года тармазіў прасоўванне законапраекта, які нават не абавязвае Трампа ўводзіць іх», — адзначае Рут Дэйерманд.

Як Трамп можа змякчыць санкцыі

І сапраўды, закон аб «пякельных санкцыях» дае прэзідэнту права прыпыняць іх дзеянні на сваё меркаванне на нявызначаны тэрмін, і Кангрэс ніяк не можа гэтаму перашкодзіць.

Трампу дастаткова напісаць кароткае абгрунтаванне, чаму прыпыненне «ў нацыянальных інтарэсах ЗША», і адправіць яго ў парламент, прычым абгрунтаванне можна часткова засакрэціць, так што публіка і не даведаецца, па якой менавіта прычыне знятыя санкцыі.

У патураннях і хаваецца галоўная небяспека новага закона, лічыць былы куратар санкцыйнай палітыкі Дзярждэпа ЗША Дэніэл Фрыд, які ўдзельнічаў у распрацоўцы першых санкцый супраць Крамля пры Абаме.

«Я баюся, што адміністрацыя Трампа не стане прымяняць самыя жорсткія палажэнні закона і будзе проста выдаваць адтэрміноўкі і вызваленні ад санкцый», — піша ён.

Самае жорсткае палажэнне, пра якое кажа Фрыд, — гэта права аб'яўляць гандлёвую вайну краінам, якія купляюць нафту і газ у Расіі і тым самым дапамагаюць ёй фінансаваць уварванне ва Украіну.

Тарыфы — любімы інструмент знешняй палітыкі Трампа. І ён даў ход закону, толькі калі Кангрэс уключыў туды права ўводзіць пошліны памерам да 100% на імпарт у ЗША тавараў з топ-5 краін, якія закупляюць расійскія нафту і газ або дапамагаюць Крамлю абыходзіць санкцыі.

І кангрэсмены, і эксперты выказвалі асцярогі, што Трамп выкарыстоўвае менавіта гэтае палажэнне для працягу сваёй гандлёвай вайны з усім светам, паколькі яго папярэднія тарыфы суды раз за разам прызнаюць незаконнымі.

Галоўныя пакупнікі расійскай нафты — Кітай, Індыя і Турцыя, і другасныя санкцыі ў выглядзе пошлін на іх тавары патэнцыйна здольныя скараціць попыт на расійскую нафту, перш за ўсё ў Індыі. Аднак Індыя — адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў дызеля на сусветныя рынкі, а замяніць расійскую нафту ва ўмовах крызісу ў Персідскім заліве ёй няма чым.

Таму ціск на пакупнікоў расійскай нафты прама супярэчыць заяўленым мэтам Трампа — знізіць цэны на паліва. Пакуль ідзе вайна ў Іране, чакаць прымянення самай жорсткай меры новага закона Ліндсі Грэма не варта. Роўна як і другога па жорсткасці і навізне дубца — санкцый супраць расійскага ценявога флоту.

Флот гэты перавозіць амаль 80% расійскага нафтавага экспарту, і няўхільна адаптуецца да санкцыйнага рэжыму. Тым важней пастаянна абнаўляць спісы суднаў, што і робяць ЕС і Брытанія. Тым часам ЗША пры Трампе перасталі ўводзіць новыя санкцыі супраць яго.

Новы закон абавязвае прэзідэнта зрабіць гэта і дазваляе проста скапіяваць санкцыйныя спісы ў саюзнікаў.

Аднак і тут вецер дзьме ў супрацьлеглы бок з-за іранскай вайны. Міністр энергетыкі ЗША Крыс Райт на гэтым тыдні дапусціў змякчэнне санкцый супраць расійскага ценявога флоту. Мэта — збіць залішне высокія цэны на фрахт, дазволіўшы легітымным суднаўладальнікам папоўніць флот за кошт куплі падсанкцыйных суднаў з дазволу ўладаў ЗША.

Каментары22

  • Литвин
    17.10.2026
    Терра, что за дичь ты несешь

    [Зрэдагавана]
  • Get the trump out of the White House!
    17.10.2026
    Trump off, you trumping mothertrumper!
  • посмешище и позорище США
    17.10.2026
    Посмешище и позорище США !

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць