Свет22

Прэзідэнт Уганды патлумачыў, чаму яго апаненты арыштаваныя

Пераабраны пяты раз запар прэзідэнт Уганды Ёверы Мусевені у інтэрв'ю Бі-бі-сі распавёў, чаму яго галоўныя апаненты па выбарах былі арыштаваныя адразу пасля галасавання.

Паводле яго слоў, Кіза Бесіджэ і былы прэм'ер-міністр Амама Мбабазі сумесна спрабавалі дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне і справакаваць усплёск гвалту.

Ён не стаў удавацца ў падрабязнасці гэтай нібыта тайнай змовы, адзначыўшы толькі, што інфармацыя была атрымана ад службаў бяспекі.

Мбабазі не пагадзіўся з міжнароднымі назіральнікамі, шўто абвінавацілі мінулыя прэзідэнцкія выбары ў непразрыстасці.

Ён адзначыў, што планаваў выкарыстоўваць на выбарах камп'ютарную сістэму падліку галасоў, але на гэта не хапіла сродкаў.

Кіруючы Угандай з 1986 года прэзідэнт Мусевені атрымаў падтрымку 60,75% выбаршчыкаў. Галоўны супернік 71-гадовага прэзідэнта — апазіцыянер Кіза Бесіджэ — атрымаў 35,4% галасоў.

Бесіджэ прайграў чацвёртыя выбары. Ён заявіў, што не прызнае вынікі галасавання. З пятніцы ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Улады западозрылі, што Бесіджэ збіраецца аб'явіць вынікі выбараў сам, растлумачылі ў паліцыі. Гэта было б парушэннем закона і патэнцыйна магло прывесці да беспарадкаў, кажуць улады.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць